Кшыштаф Пендэрэцкі памёр
30.03.2020
29 сакавіка гэтага года ў Кракаве памёр Кшыштаф Пэндэрэцкі (1933 г.н.) – адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў, педагог – прафесар і рэктар Кракаўскай музычнай акадэміі.
Славу яму прынесла ў канцы 60-х гадоў ХХ стагоддзя опера «Д'яблы з Лудэна». Ён напісаў дзясяткі музычных твораў. Яго музыка гучала, выклікала энтузіязм аўдыторыі і прызнанне экспертаў па ўсім свеце. Яна таксама выкарыстоўвалася ў фільмах – адным з іх быў фільм «Катынь» рэжысёра Анджэя Вайды.
Сваім талентам і працай ён услаўляў на працягу дзесяцігоддзяў польскую культуру – быў адным з самых выдатных і распазнавальных яе прадстаўнікоў. Гэта вялікая, незаменная страта...