Праблемы з рэгістрацыяй візавых анкет
16.01.2020
У сувязі з пытаннымі СМІ аб праблемах з рэгістрацыяй візавых анкет інфармуем, што складанасці ўзнікаюць тады, калі попыт – жаданне падаць візавую анкету – значна перавышае прапанову, г. зн. магчымасць прыняць столькі анкет. Такая сітуацыя складваецца пераважна ў канцы года – на пачатку наступнага, калі грамадзяне Беларусі масава едуць на святы і адпачынак за мяжу.
Польшча на ўсёй тэрыторыі Беларусі выдае каля 360 000 усіх тыпаў віз у год. Як бачым, попыт велізарны, а Польшча і Літва прымаюць пераважную большасць (больш за 80%) візавых анкет па ўсёй Беларусі. Мы разумеем, што існуюць пэўныя складанасці, каб трапіць у консульскія ўстановы, таму з мэтай спрашчэння для беларусaў працэсу падачы візавых анкет мы прынялі цэлы шэраг мер, такіх як адмена рэгіяналізацыі ў польскіх консульствах, гэта значыць, што кожны жыхар Беларусі можа падаваць дакументы ў любой польскай консульскай установе (Брэст, Гродна, Мінск), магчымасць падаваць анкеты не толькі ў консульскіх установах, але і ў адным з 8 візавых цэнтраў (Мінск, Гомель, Магілёў, Гродна, Ліда, Брэст, Пінск і Баранавічы). Мы пастараліся забяспечыць большыя магчымасці для дазвону ў кол-цэнтр візавых цэнтраў (калі тэлефон не адказвае, а гучыць мелодыя, гэта азначае, што ўсе аператары занятыя і трэба пачакаць, пакуль аператар адкажа). Гэта датычыцца таксама непасрэдных кантактаў з консульствамі – трэба званіць на выдзелены нумар даведкі па візавых пытаннях (“informacjа wizowа”). Мы прынялі меры па адблакаванні перагружанай лініі кол-цэнтра. Нас запэўнілі, што хутка лінія будзе працаваць належным чынам.
Консульства Польшчы дамовілася аб самым нізкім сервісным зборы ў візавых цэнтрах сярод усіх краін Шэнгенскай зоны – 11 еўра. Акрамя таго, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча распачало працы па мадыфікацыі праграмнага забеспячэння консульскіх сістэм. Усякага роду дадатковыя аплаты, звязаныя з выдачай віз або пасрэдніцтвам у гэтай справе, Пасольствам не санкцыянаваны.