Змяненні ў правілах прыёму заяў на атрыманне нацыянальных віз
27.11.2020
З 1 снежня 2020 года змяняюцца некаторыя правілы прыёму візавых заяў на атрыманне нацыянальных віз (тып D):
- усе заяўнікі, якія хадатайнічаюць аб атрыманні нацыянальнай візы D, павінны прадставіць страхавы поліс на ўвесь тэрмін дзеяння візы (хіба толькі інакш вынікае з асобных нормаў заканадаўства, напрыклад, з Закону „Аб Карце паляка”).
Страхавы поліс павінен:
- мець кругласутачны доступ да нумароў тэлефонаў цэнтра аказання хуткай медыцынскай дапамогі
- мінімальная сума страхавога пакрыцця складае 30 000 еўра
- поліс медыцынскага страхавання павінен пакрываць наступныя выдаткі:
- выдаткі на аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і/альбо неадкладную шпіталізацыю
- выдаткі на транспарт да месца пастаяннага пражывання ў выпадку хваробы або смерці застрахаванай асобы.
- заявы на атрыманне нацыянальнай візы можна падаваць за 6 месяцаў да запланаванай паездкі (9 месяцаў для маракоў)
- акрамя грамадзян Беларусі, грамадзяне іншых краін, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, каб падаць візавую заяву з мэтай выканання працы, павінны мець дакумент, які дае права на знаходжанне не менш чым на 90 дзён
- рашэнне па заяве аб выдачы нацыянальнай візы павінна быць прынята на працягу 15 дзён (у абгрунтаваных выпадках тэрмін можа быць падоўжаны да 60 дзён)
- у выпадку заявы на паўторны разгляд візавай справы тэрмін падоўжваецца да 14 дзён на прыманне рашэння
- у выпадку спраў, якія былі распачатыя і незакончаныя да 1 снежня будуць прымяняцца нормы заканадаўства, якія прымяняліся раней.