Увядзенне новай сістэмы рэгістрацыі на візу ў Польшчу
28.11.2022
З 28 лістапада 2022 года ў Пунктах прыёму візавых заяў пачне дзейнічаць новая сістэма рэгістрацыі на падачу заявы на візу ў Польшчу.
У адказ на дзеянні нелегальных візавых пасярэднікаў у Беларусі, якія ствараюць перашкоды пры запісе на атрыманне візы ў Польшчу, з 28 лістапада 2022 года кожны заяўнік, які жадае зарэзерваваць дату падачы візавай заявы ў Польшчу, павінен будзе пацвердзіць сваю асобу з дапамогай Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ). Гэта тая самая сістэма, якая выкарыстоўваецца для ажыццяўлення банкаўскіх пераводаў.
Пры рэгістрацыі на падачу заявы на візу, неабходна толькі падаць:
- імя і прозвішча
- ідэнтыфікацыйны нумар
- нумар тэлефона
Польскія консульскія ўстановы і аўтсорсінгавая кампанія не збіраюць і не апрацоўваюць ніякіх дадатковых дадзеных. Уваход у Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) служыць толькі для пацверджання асобы заяўніка.
Такое рашэнне ліквідуе нелегальных пасярэднікаў, якія блакуюць доступ да візавай рэгістрацыі, а таксама павялічыць даступнасць віз для грамадзян Беларусі.