Польскія калядныя традыцыі і стравы
21.12.2020
Па ініцыятыве Польскага інстытута ў Мінску быў зняты відэаролік пра польскія калядныя традыцыі і стравы „12 калядных страў” з удзелам вядомай варшаўскай рэстаратаркі Агнешкі Крэнгліцкай.
Набліжаюцца Каляды. Перш, чым мы абмяняемся пажаданнямі і падзелімся аплаткай, нас чакае прыгатаванне святочнай вячэры. У відэароліку „12 калядных страў” Агнешка Крэнгліцкая расказвае гледачам пра адметныя кулінарныя традыцыі польскіх Каляд, з неад’емным пахам сушаных грыбоў і слодыччу куцці.
Прыемнага прагляду!
12 POTRAW WIGILIJNYCH / 12 КАЛЯДНЫХ СТРАЎ from Instytut Polski w Mińsku on Vimeo.