In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

20-годдзе Польскай школы ў Мінску

02.12.2019

У суботу, 30 лістапада 2019 г, у зале Дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву адбылося ўрачыстае прысвячэнне ў вучні групы сёлетніх першакласнікаў Польскай школы пры Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемства адначасова стала нагодай для святкавання 20-годдзя стварэння школы.

20-годдзе Польскай школы ў Мінску

Польская школа пры Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь была створана як Школьны кансультацыйны пункт згодна з Пастановай № 126 Міністра нацыянальнай адукацыі ад 3 снежня 1999 г. З самага пачатку гэта дзяржаўная школа, якая дзейнічае ў рамках польскай сістэмы адукацыі. Навучанне бясплатнае, яно дае магчымасць вывучаць родную мову, паглыбляць веды пра Польшчу, яе звычаі і культуру. Дзеці – грамадзяне Польшчы, якія часова знаходзяцца за мяжой, а таксама дзеці польскага паходжання маюць магчымасць вучыцца на ўзроўні пачатковай і сярэдняй школы з атрыманнем адпаведных пасведчанняў Міністэрства нацыянальнай адукацыі. Лічба вучняў сістэматычна павялічваецца, і ў гэтым годзе школу наведваюць 216 вучняў.
 
Дырэктар Бэата Александровіч расказала пра дзейнасць Польскай школы, дзе вучні знаёмяцца з цікавымі людзьмі, развіваюць свае моўныя кампетэнцыі дзякуючы ўдзелу ў агульнапольскіх праграмах чытання літаратурных твораў, спаборніцтвах дэкламатараў і арфаграфічных конкурсах. Дзякуючы асабістаму актыўнаму ўдзелу і самаадданасці настаўнікаў школы вучні развіваюць сваю грамадскую актыўнасць: прымаюць удзел у дабрачынных праграмах для хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў альбо дапамагаюць у прытулку для катоў. Перш за ўсё, дзеці знаёмяцца з польскімі традыцыямі і гісторыяй. Апрача актыўнага ўдзелу ў традыцыйных польскіх святах і абрадах, такіх як Анджэйкі і калядная батлейка, вучні ўдзельнічаюць у восеньскім упарадкаванні магіл на рымска-каталіцкіх Кальварыйскіх могілках у Мінску, а ўвесну і ўлетку падчас падарожжаў па Беларусі знаёмяцца з мясцінамі, якія аб'ядноўваюць гісторыю Беларусі і Польшчы. Апошнім часам вучні Польскай школы наведалі Мерачоўшчыну – месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, а таксама Смілавічы, дзе нарадзіўся Станіслаў Манюшка.
 
Найбольш урачыстым момантам святкавання стала прысвячэнне ў вучні 23 першакласнікаў. Дзеці падрыхтавалі кароткую мастацкую праграму і прынеслі прысягу. Урачыстае прысвячэнне ў вучні праводзілі Пётр Апасталідзіс, Консул Рэспублікі Польшча ў Беларусі, і Бэата Александровіч. Консул пахваліў дзяцей за ўзровень валодання мовай і пажадаў ім стойкасці і поспехаў у вывучэнні мовы, традыцый і гісторыі Польшчы – краіны іх продкаў. Пасля афіцыйнай часткі прыйшоў час і для адпачынку.
 
На сцэне, апрача вучняў Польскай школы пры Пасольстве Рэспублікі Польшча, выступілі таксама госці і сябры навучальнай установы: хор настаўнікаў „Gloria Mater” і дзіцячы гурт „Polska Do-Mi-Sol-ka”, якія дзейнічаюць пры ГА „Польска Мацеж Школьна” ў Мінску. Упрыгожыла канцэрт сольнае выступленне спявачкі Надзеі Бронскай, уладальніцы шматлікіх узнагарод, у т.л. І прэміі міжнароднага конкурсу песень Ганны Герман „Tańczące Eurydyki” 2007 г. і II прэміі Конкурсу патрыятычнай песні „VIVA POLONIA”.

{"register":{"columns":[]}}