“Мы адчуваем сябе яго спадкаемцамі”. Дэкларацыя камісій па замежных справах сеймаў Польшчы і Літвы да 275-й гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
05.02.2021
Камісія па замежных справах Сейма Рэспублікі Польшча ў чацвер, 4 лютага 2021 г., ушанавала 275-ю гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
fot. Kancelaria Sejmu / Łukasz Błasikiewicz
Акрэсленая дэпутатамі пазіцыя – гэта сумесная дэкларацыя камісій па замежных справах сеймаў Польшчы і Літвы. У дакуменце парламентарыі выказалі салідарнасць і запэўнілі ў падтрымцы беларускага народа, які дабіваецца дэмакратычных перамен у сваёй краіне. Дэкларацыя была прынята напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 7 лютага – на заклік апазіцыйных колаў свет адкажа падтрымкай імкнення беларусаў да незалежнасці.
“Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года на Палессі, у колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, незалежнасць якой для нас асабліва важная”, – нагадалі дэпутаты ў дакуменце. “Ён быў выдатным сынам Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, адважным абаронцам яе свабоды і праў, а таксама героем вайны за незалежнасць ЗША”, – падкрэслілі дэпутаты. “Мы ўспамінаем Тадэвуша Касцюшку, які сімвалізіруе ідэю аб’яднання народаў вакол важных прынцыпаў, такіх як свабода, незалежнасць і павага да нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы ўспамінаем яго асобу, таму што адчуваем сябе яго спадкаемцамі і ведаем, што ён вельмі важны для многіх беларусаў”, – запэўнілі польскія і літоўскія дэпутаты-члены камісій па замежных справах двух парламентаў.
Дэпутаты падтрымалі таксама намаганні ўрадаў Польшчы і Літвы, накіраваныя на аказанне дапамогі пераследаваным беларусам, а таксама заклікалі шукаць новыя формы падтрымкі народа суседняй краіны.
Тэкст сумеснай дэкларацыі, якая ўшаноўвае памяць Тадэвуша Касцюшкі – героя Абодвух Народаў і ЗША – і ў якой выказана салідарнасць з Беларуссю, была перададзена ў Палату прадстаўнікоў ЗША.
Памяць Тадэвуша Касцюшкі ўшанавалі таксама ў Мінску. Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Пасольствам ЗША:
W przeddzień 275. urodzin Tadeusza Kościuszki oddaliśmy mu cześć przy jego pomniku na dziedzińcu @USEmbBy w Mińsku wraz z tymi, którym bliska jest wolność. We commemorated today Tadeusz Kosciuszko, brave Pole and universal hero fighting for freedom pic.twitter.com/MdFf5bfuw5
— PLinBelarus (@PLinBelarus) February 3, 2021
Кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС і дзяржаў-членаў ЕС, прадстаўленых у Мінску, Вялікабрытаніі, Украіны, Швейцарыі і ЗША ушанавалi памяць Тадэвуша Касцюшкі з нагоды 275-й гадавіны з дня нараджэння генерала, які змагаўся за незалежнасць, суверэнітэт i свабоду ад тыраніі. pic.twitter.com/D7Ugf304nW
— Asta Andrijauskienė (@AstaAndr) February 4, 2021