In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

30-я гадавіна прызнання Польшчай незалежнасці Беларусі

27.12.2021

30 год таму Рэспубліка Беларусь прыняла рашэнне аб будаванні ўласнай незалежнай дзяржавы. 27 снежня 1991 г. Польшча прызнала незалежнасць Беларусі, поўнасцю падзяляючы права і імкненне беларускага народа самастойна і свабодна вырашаць лёс сваёй краіны. Польшча праз свой гістарычны вопыт асабліва добра разумее, як важна мець уласную незалежную дзяржаву, а таксама колькі сіл патрэбна для яе развіцця.

Komunikat

Адным з асноўных напрамкаў знешняй палітыкі Рэспублікі Польшча была і будзе палітыка добрасуседства. Развіваючы двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі, Польшча заўсёды кіравалася павагай да беларускай дзяржавы і народа. Мы падтрымлівалі беларускі народ у працэсе фарміравання ўласнай, суверэннай, незалежнай, свабоднай ад знешняга ўплыву, прыцягальнай у эканамічным плане дзяржавы. Мы заўсёды з вялікім разуменнем падыходзілі да дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства, да яго жадання паглыбляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і адначасова паважаць шматкультурную спадчыну нашага рэгіёна.

 Мы верым, што суседнія народы павінны паважаць адзін аднаго, супрацоўнічаць у спрыяльныя часы і аказваць падтрымку ў складаныя часы. Так, як гэта на працягу многіх гадоў робяць палякі і беларусы. Апошнія 30 год палякі і беларусы развівалі грамадскія, культурныя і эканамічныя сувязі. Наведвалі адзін аднаго і знаёміліся бліжэй. Фарміравалі агульны грамадскі капітал нягледзячы на тое, што ў палітыцы нашы краіны ішлі рознымі шляхамі.

 Палітыка, якую Польшча рэалізуе на працягу апошніх 30 год, з дня афіцыйнага прызнання Беларусі незалежнай дзяржавай, ажыццяўляецца і будзе ажыццяўляцца таксама ў сённяшні складаны час, калі беларускі народ фактычна пазбаўлены голасу і магчымасці выказваць уласнае меркаванне мірным і дэмакратычным шляхам. Польшча заўсёды будзе падтрымліваць сваіх беларускіх сяброў: і тых, хто вырашыў заставацца на Радзіме, і тых, хто быў вымушаны – мы глыбока верым, што толькі часова, – эміграваць.

У 30-ю гадавіну прызнання Беларусі незалежнай дзяржавай хочам запэўніць, што Польшча будзе і надалей салідарнай з беларускім народам, разам з ім будзе дабівацца павагі да яго імкнення рэалізаваць дэмакратычныя перамены і разам з ім будзе працаваць дзеля развіцця незалежнай беларускай дзяржавы, нашага добрага суседа.

{"register":{"columns":[]}}