In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

81-я гадавіна нападу СССР на Польшчу

18.09.2020

У пятніцу, 18 верасня, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі разам з дэлегацыяй, у склад якой увайшлі консул Пётр Апасталідзіс, вайсковы аташэ палкоўнік Яраслаў Кемброўскі і афіцэр сувязі пагранічнай службы падпалкоўнік Марэк Герасімюк, удзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды 81-й гадавіны нападу СССР на Польшчу.

Пагост

Мерапрыемствы распачаліся ў 10:00 набажэнствам у прыходскім касцёле ў Альховічах. Пасля дыпламаты наведалі магілы салдат Корпуса аховы памежжа, якія 17 верасня 1939 г. аддалі жыццё ў баях з атрадамі савецкай арміі на заставах КАП у Пасеках, Вардомічах і Пагосце.

Дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь аддала таксама даніну памяці 5 безыменным салдатам Корпуса аховы памежжа, магіла якіх знаходзіцца зараз на рамантаваным вайсковым участку могілаках. Іх астанкі былі эксгумаваны з агульнай магілы, якая знаходзілася на месцы, дзе яны загінулі ў верасні 1939 г., і ў 2017 г. урачыста перапахаваны на вайсковых могілках 1920 г. у Даўгінава.

Фота (4)

{"register":{"columns":[]}}