In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Артыкул прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча Матэвуша Маравецкага ў “Daily Telegraph”

17.07.2020

16 ліпеня ў “Daily Telegraph” быў апублікаваны артыкул прэм'ер-міністра Рэспублікі Польшча Матэвуша Маравецкага наконт 5G. Запрашаем прачытаць яго беларускую версію.

Premier Morawiecki

Ясны шлях да новай мадэлі глабалізацыі:

час еўрапейскага рэалізму 5G

 

Гэты год застанецца ў гісторыі як час вялікіх змаганняў і іх наступстваў. Наша барацьба з пандэміяй – гэта вялікае пачынанне людзей, але мы павінны падрыхтавацца да яшчэ больш важнай бітвы ў бліжэйшыя месяцы – за форму нашай эканомікі пасля пандэміі Covid.

Амаль усе ўрады пагаджаюцца, што з дапамогай эканамічных стымулаў трэба заахвоціць развіццё, уберагчы сваіх грамадзян ад беспрацоўя і выратаваць кампаніі ад банкроцтва. Аднак сродкі, накіраваныя на барацьбу з рэцэсіяй, павінны таксама прадугледжваць доўгатэрміновую неабходнасць пазбягаць залежнасці ад недобрасумленных партнёраў.

Пандэмія балюча ўсвядоміла нам, як важна мець уласныя бяспечныя вытворчыя лініі для фармацэўтычнай галіны, медыцынскага абсталявання і лабараторый. Гэта датычыцца таксама рашэння наконт 5G. Ігнараванне бяспекі нашай ключавой тэхналогіі было б памылкай, за якую еўрапейцы заплацілі б высокую цану.

Нацыянальная бяспека павінна быць неад’емнай часткай нашага ўяўлення пра глабалізацыю. Ніхто не хоча будаваць новыя сцены паміж народамі, але мы таксама бачым, што глабалізацыя без дэмакратычнага кантролю можа прывесці да небяспечных наступстваў. Сёння наш глабалізаваны свет стаіць перад абліччам непажаданага ўплыву аўтарытарных народаў – за кошт Еўропы.

Усведамленне недасканаласці свету не павінна аддаляць нас ад узаемных сувязей, а хутчэй матываваць да таго, каб зрабіць яго яшчэ лепшым і свабодным. Кантраляваны дэмакратычным чынам і сацыяльна адказны глабалізаваны свет, рэагуючы на патрабаванні суверэнітэту і бяспекі ў Еўропе, з’яўляецца адказам на гэтыя пагрозы.

У рамках ЕС сучасная тэлекамунікацыйная інфраструктура ў значнай ступені будзе ўплываць на наш дабрабыт і месца ў міжнароднай сістэме ланцужка паставак. Як аўтамабільны рухавік змяніў спосаб перамяшчэння людзей у XX стагоддзі, так і сетка 5G зменіць перадачу важнай інфармацыі ў нашым грамадстве. Перадача дадзеных з палепшаным шыракапалосным доступам, надзейная сувязь з мінімальнай затрымкай і магчымасць падключэння шматлікага абсталявання – усё гэта паскорыць функцыянальнасць камунікацый – а значыць і ўсёй эканомікі – у непараўнальнай ступені.

Каб гэта тэхналогія служыла правільным мэтам, яе ўвядзенне павінна абапірацца на давер і дэмакратычны кантроль. Інакш мы рызыкуем тым, што сённяшні крызіс будзе толькі ўступам да таго, што можа здарыцца, калі неўпаўнаважаны суб’ект перахопіць кантроль за сеткамі 5G i ланцужкамі паставак. Хутка ўся наша эканоміка будзе абапірацца на гэту тэхналогію і не зможа функцыянаваць без яе. Мы не можам сабе дазволіць, каб яна трапіла ў рукі прыватных альбо дзяржаўных кіберзлачынцаў.

Мы павінны пераканацца, што ў Польшчы нас абараняюць ад пагроз і слабасцей, звязаных з развіццём 5G. Мы з’яўляемся прыхільнікамі экасістэмы 5G, якая абапіраецца на давер. Гэта аснова любой сістэмы, якая з’яўляецца носьбітам прыватнай інфармацыі нашых грамадзян і вынікаў інтэлектуальнай уласнасці.

Ствараючы гэту экасістэму, мы задаем сабе пытанне: каму мы давяраем? Выбар відавочны: у Еўропе ёсць два надзейныя пастаўшчыкі, абедзве кампаніі сусветнага ўзроўню з празрыстымі дзелавымі практыкамі, якія абапіраюцца на вяршэнства закона. А з іншага боку існуюць дзве кампаніі пад кантролем аўтарытарнага рэжыму.

Тэхналагічная бяспека, як і эпідэміялагічная, з’яўляецца ключавым аспектам нацыянальнай бяспекі. Для яе забеспячэння дзяржавы павінны мець магчымасць кантраляваць пастаўшчыкоў тэхналогій, таму яны павінны паходзіць з краін, якія паважаюць асноўныя вартасці: дэмакратыю, транспарэтнасць, правы чалавека і законнасць. Інакш наш кантроль за імі будзе ілюзорным, а адказнасць за бяспеку няправільна акрэслена.

Наш саюз са Злучанымі Штатамі Амерыкі забяспечыў дабрабыт і спакой у пасляваеннай Заходняй Еўропе і да сённяшняга дня забяспечвае бяспеку амаль на ўсім нашым кантыненце. Мой урад лічыць, што Еўропа павінна працягваць гэты саюз у тэхналагічным аспекце, асабліва калі гаворка ідзе пра будову нашай сеткі 5G.

Хутка гэта сетка будзе паўсюднай, і мы павінны любой цаной захаваць яе бяспеку. Каб дасягнуць гэтага, усе еўрапейскія прадпрымальнікі павінны ўтрымліваць чыстыя вытворчыя лініі, свабодныя ад патэнцыяльнага прамысловага шпіянажу і бяспечныя ад атак, якія маглі б спыніць іх дзейнасць i пашкодзіць усёй эканоміцы.

Рэалізм у галіне нацыянальнай бяспекі прынцыпова важны для пабудовы справядлівай мадэлі глабалізацыі, якой нашы грамадзяне могуць давяраць. Без гэтага даверу асновы глабальнай эканомікі не толькі могуць быць аслаблены, але і могуць абрушыцца.

Мы заклікаем усе дзяржавы і кампаніі, у першую чаргу нашых еўрапейскіх суседзяў, выбраць ясны шлях уласных салідных сродкаў для аховы сваіх сетак 5G. Як і ў выпадку эпідэміялагічнай бяспекі, рэалізм у галіне тэхналагічнай абароны вельмі важны для доўгатэрміновага ўтрымання эканамічных правіл гульні, якія будуць служыць усім нам і ратаваць усіх нас.

 

 

{"register":{"columns":[]}}