In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў “Арла” Яна Карскага

18.09.2020

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які займаецца маніторынгам рэпрэсій у Беларусі, атрымаў узнагароду “Арол” Яна Карскага. У чацвер, 17 верасня, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ўручыў гэту ўзнагароду Алесю Бяляцкаму, старшыні цэнтра “Вясна”.

“Арол” Яна Карскага

“Сёння мы сустракаемся, каб узнагародзіць цудоўных людзей, супрацоўнікаў цэнтра “Вясна”, дзякуючы якім на працягу многіх гадоў свет даведваецца пра пераследаванні, дзякуючы якім пакуты не застаюцца безыменнымі, а маюць імя і прозвішча”, – гаварыў Пасол Артур Міхальскі падчас урачыстасці, якую ён назваў сімвалічнай у сувязі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі.

“У іншай сітуацыі гэта ўзнагарода ўручалася б у Польшчы, але зараз, на жаль, у цэнтра “Вясна”, вельмі шмат працы у Беларусі”, – адзначыў Пасол. “Мы сустракаемся, каб выказаць сваю салідарнасць з беларускім народам, які прагне праўды і справядлівасці. Мы знаходзімся сярод сяброў, для якіх суверэнная Беларусь, лёс якой вырашае яе народ, была і застаецца вялікай каштоўнасцю”, – сказаў дыпламат.

З урачыстай прамовай выступіў таксама Вальдэмар Пясецкі, старшыня Таварыства Яна Карскага – фундатара ўзнагароды. Пясецкі, між іншым, прачытаў верш Чэслава Мілаша “Ты, што пакрыўдзіць пасмеў…”.

Узнагарода ўручаецца з 2000 г. Яе яшчэ пры жыцці заснаваў Ян Карскі, пасланнік польскага ўрада ў выгнанні, сведка Халакоста, Праведнік народаў свету. Першымі лаўрэатамі ўзнагароды “Арол” Яна Карскага сталі: ксёндз прафесар Юзаф Цішнер і Яцэк Курань. У цырымоніі ўдзельнічаў Ян Карскі, якога не стала 13 ліпеня 2000 г.

{"register":{"columns":[]}}