In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Мы стараемся быць добрым суседам, на якога можна разлічваць

30.04.2020

24 красавіка ў Мінск прыбыў груз з гуманітарнай дапамогай для Беларусі, які быў выгружаны на тэрыторыі прадпрыемства “Белмедтэхніка”. У цырымоніі перадачы дапамогі прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыс Андрасюк, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў і Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

konwój dla Białorusi

Пасол Артур Міхальскі падчас цырымоніі сказаў:

"Нам давялося жыць у няпросты час. Пагроза, з якой мы змагаемся, пагроза каранавіруса не ведае межаў, не выбірае таго альбо іншага чалавека, таго альбо іншага народа, яна не накіравана кімсьці супраць кагосьці, проста гэта здарылася з намі ўсімі. Яна не ведае межаў. Яна прыносіць пакуты, а часам нават смерць. Барацьба з гэтай пагрозай патрабуе салідарнасці, асабліва салідарнасці суседзяў. У Польшчы мы таксама адчуваем занепакоенасць і боль, якія выпалі на долю грамадзян многіх краін, таксама на долю грамадзян Беларусі. Мы дзелімся тым, што змаглі сабраць: антысептычнымі сродкамі, сродкамі дэзынфекцыі, сродкамі індывідуальнай аховы, лекамі. Частка гэтага груза была выгружана ў Гродна, другая частка прыехала ў Мінск. Мы спадзяёмся, што гэтыя сродкі дапамогуць адважным, ахвярным беларускім дактарам у цяжкай барацьбе, якую яны вядуць з рызыкай для ўласнага здароўя і жыцця. Я спадзяюся, што гэтыя сродкі дапамогуць, каб менш людзей захварэла, а больш хворых паправілася. Мы суседзі Беларусі, мы стараемся быць добрым суседам, на якога можна разлічваць, і калі свеціць сонца, і калі ідзе дождж, у здароўі і хваробе. Хачу падзякаваць Міністэрству замежных спраў, Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, іншым беларускім службам за цеснае супрацоўніцтва, якое прычынілася да таго, што пачуццё салідарнасці, якое дае нам сілы і надзею, сёння з’яўляецца нашым агульным досведам. Досведам, які будуе пачуццё суседскай супольнасці. Дзякуй."

Фота (15)

{"register":{"columns":[]}}