In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Дзясятая гадавіна Смаленскай катастрофы

10.04.2020

10 красавіка 2010 года спецыяльны самалёт ТУ-154M з Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Лехам Качынскім і жонкай прэзідэнта Марыяй Качынскай на борце вылецеў з Варшавы ў Смаленск. У той дзень на польскіх вайсковых могілках у Катыні дзяржаўная дэлегацыя павінна была ўдзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне здзейсненага тут злачынства. На борце знаходзілася 96 чалавек, сярод іх былі прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных улад, прадстаўнікі грамадскіх супольнасцей і цэркваў, камандуючыя арміі і экіпаж самалёта. Усе яны загінулі ў авіякатастрофе пры прызямленні ў аэрапорце пад Смаленскам.

Lech i Maria Kaczyńscy

Дэлегацыя, якая 10 красавіка 2010 года адправілася на катынскія ўрачыстасці, прадстаўляла польскую эліту, яе разнастайныя палітычныя, грамадскія і духоўныя плыні. У яе склад уваходзілі віцэ-спікеры Сейма і Сената, група парламентарыяў, камандуючыя ўсіх відаў Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча, супрацоўнікі Канцылярыі Прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаўных устаноў, святары, прадстаўнікі міністэрстваў, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, а таксама суправаджаючыя асобы. Асобай, якая аб’ядноўвала сучасную Польшчу з элітай і традыцыяй Другой Рэчы Паспалітай быў прысутны на борце апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі.

Удзельнікі рэйса ў Смаленск адправіліся на ўрачыстасці ў Катынь, каб ушанаваць памяць ахвяр масавых расстрэлаў у Катынскім лесе, Медным, Харкаве, Быкоўні і Курапатах альбо іншых месцах расстрэлу афіцэраў з г.зв. беларускага спісу, які мы ўсё яшчэ шукаем, якія здзейснілі супрацоўнікі НКУС вясной 1940 года па загадзе кіраўнікоў Савецкага Саюза. У выніку Катынскага расстрэлу жыццё страцілі польскія ваеннапалонныя: афіцэры, вучоныя, святары розных канфесій, чыноўнікі і паліцэйскія, прадстаўнікі свабодных прафесій і прадпрымальнікі – тагачасная эліта Другой Рэчы Паспалітай.

Катынскі расстрэл і Смаленская трагедыя – гэта дзве падзеі, якія з’яўляюцца сімвалам трагічных старонак польскай гісторыі.

Катастрофа самалёта ТУ-154M прывяла да таго, што прэзідэнт Лех Качынскі не выступіў са сваёй прамовай, падрыхтаванай да 70-й гадавіны Катынскага расстрэлу.

 „Давайце зробім так, – напісаў тады прэзідэнт, – каб катынская рана магла нарэшце загаіцца і зарубцавацца”.

Пасланне, якое не прагучала 10 красавіка 2010 года, сёння, праз дзесяць год, не страціла сваёй сілы.

Тыя падзеі ўзрушылі мільёны палякаў, а таксама міжнародную супольнасць. Удзельнікі таго рэйса назаўсёды застануцца ў нашай памяці.

Ніжэй змешчана прамова, з якой не выступіў загінуўшы прэзідэнт Лех Качынскі. Прамова паходзіць з выдавецтва Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча „Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качынскі 2009–2010. Выступленні. Лісты. Інтэрв’ю. Выбранае”.

 

Прэс-служба

Міністэрства замежных спраў

Матэрыялы

Прамова Леха Качынскага
Прамова​_Леха​_Качынскага​_BYdocx.pdf 0.09MB
{"register":{"columns":[]}}