In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Канцэрт і прыём з нагоды Дня Незалежнасці

11.11.2019

З нагоды нацыянальнага свята Дня Незалежнасці ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў панядзелак, 11 лістапада, адбыўся канцэрт, у рамках якога беларускі аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора Монікі Валінскай выканаў „Байку” Станіслава Манюшкі і напісаную спецыяльна да свята Неманаўскую сюіту.

Канцэрт і прыём з нагоды Дня Незалежнасці

Мінскі аркестр пад кіраўніцтвам польскага дырыжора выканаў „Байку” Станіслава Манюшкі і Неманаўскую сюіту – спецыяльную аранжыроўку твораў Чэслава Немана для сімфанічнага аркестра. Яе, па замове Пасольства Польшчы ў Беларусі, напісала польскі кампазітар Зузанна Фалькоўская.

„101 год таму тысячагадовая Польская дзяржава зноў стала свабоднай. Незалежнасць і суверэнітэт блізкія кожнаму народу, але асабліва іх цэніць той, хто быў вымушаны за сваю свабоду змагацца”, – сказаў Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. „Мы 123 гады былі пад акупацыяй. Мы ацалелі і вярнулі сабе свабодную радзіму дзякуючы беражліваму захаванню мовы і культуры, дзякуючы многім выдатным асобам”, – падкрэсліў пасол. „Незалежнасць – гэта не толькі магчымасць свабодна разважаць пра сваю гісторыю, гэта, перш за ўсё, магчымасць свабодна выбіраць сваю будучыню, фарміраваць свой лёс самастойна, згодна з воляй і памкненнямі народа”, – адзначыў ён. І падкрэсліў, што Польшча „адчувае глыбокую сувязь з сям’ёй свабодных еўрапейскіх народаў і імкнецца быць добразычлівым суседам, у тым ліку Беларусі”, сведчаннем чаго з’яўляецца, між іншым, ініцыяваная 10 гадоў таму разам са Швецыяй праграма „Усходняе партнёрства”, накіраваная на мадэрнізацыю краін – усходніх суседзяў ЕС.
„У вас ёсць права ўдзельнічаць у стварэнні суверэннай, незалежнай Беларусі і прыўносіць сваю культуру, традыцыі, мову, сваю гістарычную памяць. У вас ёсць таксама права на свабоду аб’яднання. Я веру, што працэс ўсведамлення гэтых асноўных рэчаў стане паўсюдным і прывядзе да адпаведнага рашэння”, – сказаў пасол, звяртаючыся да палякаў, якія жывуць у Беларусі.
 
„Як і для Беларусі, польскі шлях да суверэнітэту і незалежнасці быў доўгі і складаны. На працягу стагоддзяў і беларусы, і палякі прайшлі праз шмат выпрабаванняў”, – сказаў са свайго боку намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. „Польшча знікла з карты, але змагла не толькі адрадзіцца, але і ўзмацніцца і стаць уплывовай і моцнай дзяржавай у глабальным і рэгіянальным вымярэнні”, – падкрэсліў ён. „Ініцыяваная разам са Швецыяй праграма „Усходняе партнёрства” – гэта карысная праграма, якая ўзмацняе супрацоўніцтва нашай краіны з ЕС”, – падкрэсліў намеснік міністра. Краўчанка ўзгадаў важныя моманты агульнай гісторыі, у тым ліку змаганне ў бітве пад Грунвальдам, „на правільным боку”, у гады Другой сусветнай вайны, а таксама Люблінскую ўнію, 450-годдзе якой адзначаецца ў гэтым годзе. „Нас аб’ядноўваюць імёны многіх выдатных асоб – Касцюшкі, Каліноўскага, Міцкевіча, Манюшкі, Агінскага, Рушчыца, Орды, Дамейкі, Немана. Гэтыя і многія іншыя імёны аб’ядноўваюць нашы краіны, з’яўляюцца часткай агульнай – польскай, беларускай і еўрапейскай спадчыны”, – падкрэсліў Краўчанка.
 
На яго думку, у Польшчы і Беларусі „розныя падыходы па некаторых пытаннях міжнароднай бяспекі”, але прыналежнасць да розных ваенна-палітычных саюзаў не павінна весці да варожых адносін, гэта „магло б стаць платформай для адказнай дыскусіі на тэму бяспекі па абодва бакі мяжы, якая адначасова з’яўляецца мяжой НАТА і АДКБ”.
 
Пасля ўрачыстага канцэрта адбыўся арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча нацыянальны прыём, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх улад, навукі, культуры, СМІ, бізнесу і незалежных колаў, дыпламаты і шматлікая польская дыяспара ў Беларусі. У святкаванні ўдзельнічалі таксама дэлегацыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, якія прэзентавалі рэгіянальныя традыцыі, у тым ліку стравы польскай кухні.

{"register":{"columns":[]}}