In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Парадак атрымання віз грамадзянамі Рэспублікі Беларусь

28.08.2020

Калі вы грамадзянін Беларусі і знаходзіцеся ў Беларусі, але з-за цяперашняй сітуацыі ў краіне хочаце атрымаць візу, якая дае права на ўезд у Польшчу з гуманітарнымі мэтамі, вам неабходна:

wiza
  1. звязацца па тэлефоне альбо электроннай пошце з адным з консульстваў Польшчы ў Беларусі:

• Консульскі аддзел Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь – тэл.: +375 17 388 52 49, e-mail: minsk.wk.wizy@msz.gov.pl, альбо 

• Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце – тэл.: +375 162 27 00 49, e-mail: visabrest@msz.gov.pl, альбо

• Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г. Гродна – тэл.: +375 152 73 10 49, e-mail: grodno.kg.wiza@msz.gov.pl

Консульства праінструктуе вас, куды падаць візавую анкету. Неабходную інфармацыю можна таксама атрымаць у любым візавым цэнтры:

https://www.vfsglobal.com/poland/belarus/  

 

  1. візавую анкету можна будзе падаць непасрэдна ў консульстве альбо ў адным з візавых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі. Візавую анкету можна будзе таксама даслаць па пошце (на адрас, які вы атрымаеце).

 

  1. для атрымання візы неабходна падаць наступныя дакументы: запоўненую і падпісаную візавую анкету с фотаздымкам; сапраўдны пашпарт, выдадзены на працягу апошніх 10 год, у якім ёсць дзве свабодныя старонкі, тэрмін дзеяння якога заканчваецца не раней, чым праз 3 месяцы пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы; медыцынскую страхоўку на тэрмін, на які вы хочаце атрымаць візу, а таксама пісьмовую заяву аб жаданні атрымаць візу ў Польшчу. Пры падачы дакументаў вас паінфармуюць, калі і якім чынам вы зможаце забраць пашпарт.

 

  1. пасля падачы візавай анкеты консульства разгледзіць яе ў максімальна кароткі тэрмін. Калі рашэнне консула будзе станоўчым, вы атрымаеце нацыянальную візу (гуманітарныя мэты) тэрмінам максімум да 1 года. 

 

  1. віза бясплатная. Калі вы будзеце падаваць дакументы ў візавым цэнтры, вам неабходна будзе аплаціць паслугі цэнтра – суму ў памеры 11 еўра.

 

Калі ў вас ёсць дакументы, якія даюць права распачаць працу ў Польшчы альбо навучанне ў ВНУ ці іншыя формы навучання ў Польшчы, альбо ў вас ёсць карта паляка, вам неабходна падаваць дакументы на атрыманне візы ў адпаведнасці з гэтымі мэтамі. Візавую анкету можна падаць згодна з вышэйзгаданай працэдурай. 

{"register":{"columns":[]}}