Змены ў арганізацыі працы Консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама генеральных консульстваў у Брэсце і Гродна ў перыяд пагрозы, звязанай з пандэміяй каранавіруса
01.06.2020
Інфармуем, што да 28.08.2020 г. Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне змяняюць парадак прыёму грамадзян па асобных пытаннях дзейнасці консульскіх устаноў.
- Прыём грамадзян па грамадзянскіх, прававых пытаннях будзе ажыццяўляцца выключна ў экстранных выпадках, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання або дапамогі консула.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй звяртаемся да заяўнікаў з просьбай прыходзіць у консульскія ўстановы ў ахоўных масках.
- Спыняецца прыём заяў на візы непасрэдна ў консульскіх установах. Адначасова інфармуем, што з 11 мая 2020 г. візавыя цэнтры ў Мінску, Брэсце і Гродне аднаўляюць, у абмежаваным аб'ёме аказання паслуг, прыём візавых заяў. Падаваць візавыя заявы будуць мець права толькі грамадзяне, якія адносяцца да наступных катэгорый:
- ПРАЦА – асобы, якія працуюць у Польшчы, маюць сапраўдны дазвол на працу, заяву аб даручэнні выконвання працы або дазвол на сезонную працу, які ўнесены ў рэестр заяў;
- СТУДЭНТЫ І НАВУЧЭНЦЫ, якія навучаюцца ў Польшчы;
- КІРОЎЦЫ – асобы, якія здзяйсняюць міжнародныя грузавыя перавозкі;
- КАРТА ПАЛЯКА – уладальнікі Карты паляка.
Для таго, каб прызначыць дату падачы візавай заявы просім звязацца з візавымі цэнтрамі. Інфармацыю адносна спосабу браніравання даты падачы дакументаў і кантактныя дадзеныя Вы знойдзеце, перайшоўшы па спасылцы.
Грамадзяне, якія плануюць паездкі ў Польшчу з іншымі мэтамі, чым вышэйпералічаныя, будуць прымацца ў наступных этапах аднаўлення прыёму дакументаў ад заяўнікаў у візавых цэнтрах.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй рэкамендуем кліентам звяртацца ў візавыя цэнтры згодна з іх месцам пражывання.