Інфармацыя аб парадку прыёму заяў на Карту паляка ў Консульскім аддзеле Пасольства Польшчы ў Мінску ў перыяд пагрозы, звязанай з пандэміяй каранавіруса
30.04.2020
Консульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Mінску ветліва інфармуе, што ў сувязі з эпідэміялагічнай пагрозай, выкліканай Covid-19, прыпыніў прыём дакументаў на Карту паляка.
За выключэннем заяў аб працягу тэрміну дзеяння Карты паляка, якія заяўнікі змогуць падаць па панядзелкам (бліжэйшыя даты: 04.05.20; 11.05.20) з 13:00 да 14:00.
Атрыманне Карты паляка/рашэння, запланаванае на май асобамі, якія паспяхова прайшлі сумоўе з консулам, будзе ажыццяўляцца без якіх-небудзь змяненняў, г. зн. у вызначаны дзень падчас сумоўя з консулам.
Атрыманне Карты паляка/ рашэння, запланаванае на сакавік і красавік асобамі, якія паспяхова прайшлі сумоўе з консулам, будзе ажыццяўляцца ў наступныя тэрміны: 19, 20, 21 і 22 мая 2020 г. з 10:00 да 15:00 у Консульскім аддзеле Пасольства Польшчы па адрасе: вул. Крапоткіна, 91a, г. Мінск.
Карты паляка можна будзе таксама атрымаць пазней пасля папярэдняй дамоўленасці па электроннай пошце ў зручны для Вас тэрмін.
Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Консульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Мінску