Паведамленне Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену аб стыпендыях
31.03.2020
Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену паведаміла аб выплаце стыпендый па студэнцкіх праграмах, а таксама праграме абмену ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва.
1. Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену інфармуе, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая ўплывае на магчымасць рэалізацыі студэнцкіх праграм, а менавіта:
- Стыпендыяльнай праграмы для польскай дыяспары імя ген. Уладзіслава Андэрса,
- Стыпендыяльнай праграмы імя Стэфана Банаха,
- Стыпендыяльнай праграмы імя Ігнацыя Лукасевіча,
- Стыпендыяльнай праграмы Poland My First Choice,
- Стыпендыяльнай праграмы ПАЛАНІСТ
палажэнні аб спыненні выплаты стыпендыі асобам, якія знаходзяцца па-за межамі Польшчы больш за 30 дзён запар, не будуць датычыцца асоб, якія будуць працягваць навучанне на ўмовах, акрэсленых навучальнай установай, у т.л. з дыстанцыйным выкарыстаннем сродкаў электроннай камунікацыі.
У выпадку Праграмы абмену ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва – прапанова побыту, палажэнні аб спыненні выплаты стыпендыі або змяншэнні яе памеру не будуць датычыцца асоб, якія знаходзяцца па-за прымаючай установай больш за 15 дзён у дадзеным месяцы, калі гэтыя асобы будуць працягваць навучанне на ўмовах, акрэсленых навучальнай установай.
Гэта правіла прымяняецца ў перыяд з 11 сакавіка 2020 г. па 30 верасня 2020 г. Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену пакідае за сабой права скараціць або прадоўжыць тэрмін прымянення гэтых правіл.
2. Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену інфармуе, што выплата стыпендый асобам, якія знаходзяцца за мяжой па Праграме абмену ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва – прапанова побыту, застаецца без змен. Акрамя таго, інфармуем, што ў абгрунтаваных выпадках можна перанесці побыт або яго частку пры ўмове атрымання згоды прымаючай установы і рэалізаваць побыт да канца 2020 года. Павелічэнне сумы прызначанай стыпендыі і тэрміну побыту немагчыма.
Больш інфармацыі па гэтай тэме можна знайсці тут.