In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Набажэнства за ахвяр Катынскага злачынства

09.03.2021

У архікафедральным касцёле ў Мінску ў нядзелю, 7 сакавіка, адбылося набажэнства за ахвяр Катынскага злачынства, заказанае Пасольствам Польшчы ў Беларусі.

Набажэнства за ахвяр Катынскага злачынства

“Мы молімся за ахвяр Катынскага злачынства, здзейсненага 81 год таму пад Смаленскам, а таксама ў іншых месцах расстрэлаў НКУС на тэрыторыі СССР”, – сказаў падчас набажэнства епіскап Казімір Велікаселец, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай епархіі. У набажэнстве прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі польскай дыяспары, дыпламаты і вернікі Каталіцкай Царквы.

Дэлегацыя Пасольства Польшчы ў Беларусі ўсклала кветкі да абраза Маці Божай Катынскай, які знаходзіцца ў архікафедральным касцёле ў Мінску і нагадвае пра злачынства, здзейсненае супрацоўнікамі НКУС вясной 1940 г. Пасля набажэнства хор Саюза палякаў на Беларусі выканаў песню ў гонар польскіх афіцэраў – ахвяр Катынскага злачынства.

“Мы вельмі ўдзячны беларускай Каталіцкай Царкве за памяць пра гэтыя падзеі. Мы ўдзячны таксама палякам, якія жывуць у Беларусі, за тое, што не забываюць. Дзякуючы гэтаму тыя, хто тады загінуў, жывуць у нашых сэрцах і нашай памяці”, – сказаў Часовы Павераны ў Справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. “Памяць пра мінулае – гэта адзін са стаўпоў свабоднай Польшчы і нашай агульнай будучыні”, – дадаў дыпламат.

5 сакавіка 1940 г. Сталін і члены Палітбюро ЦК УКП(б) падпісалі загад аб расстрэле польскіх афіцэраў, інтэрніраваных пасля 17 верасня 1939 г. і зняволеных у турмах і лагерах на тэрыторыі СССР. У выніку ліквідацыя трох лагераў – Казельскага, Старабельскага і Асташкаўскага – былі расстраляны 14 587 польскіх палонных. У адпаведнасці з гэтым жа загадам былі таксама забіты каля 7300 палякаў, якіх НКУС трымаў у турмах на тэрыторыі колішніх усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

{"register":{"columns":[]}}