In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

На могілках польскіх воінаў у Падсвіллі, Задарожжы і Слабодцы

06.07.2020

Польскія дыпламаты з Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь наведалі ў сераду, 1 ліпеня, могілкі воінаў, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны ў Падсвіллі, Задарожжы і Слабодцы.

Podświle

“Мы знаходзімся на могілках польскіх воінаў, але молімся за ўсіх ахвяр вайны”, – гаварыў, наведваючы месцы памяці, намеснік Пасла Польшчы Марцін Вайцяхоўскі. “Вельмі важна, што тут не толькі мы, разам з намі прысутнічаюць прадстаўнікі мясцовай супольнасці, у тым ліку члены польскай дыяспары, улад і духавенства. Гэта значыць, што памяць пра мінулае нас аб’ядноўвае, нават калі яно было складаным”, – дадаў ён.

Намесніца старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч сказала, што на тэрыторыі раёна знаходзяцца трое могілак воінаў, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны, з якіх двое – у Глыбокім і Падсвіллі – былі адноўлены ў апошнія два гады ў рамках прац, якія вяліся на сродкі польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў рамках праекта Фонда дапамогі палякам на Усходзе. Яна сказала, што “застаецца аднавіць яшчэ могілкі ў Псуі”.  І дадала, што “могілкі з’яўляюцца сімвалам нашай агульнай гісторыі”.

Удзел ва ўрачыстасцях у Падсвіллі, Задарожжы і Слабодцы прынялі таксама мясцовыя святары і жыхары. “Гэтыя месцы не зніклі з карты дзякуючы намаганням простых людзей, якія дзесяцігоддзямі прыбіралі іх, прыносілі кветкі, лампадкі. Цяпер, пасля аднаўлення, яны захаваюцца яшчэ на больш працяглы час, а людзі будуць яшчэ з большым запалам клапаціцца пра іх”, – гаварыў ксёндз Эдуард, пробашч Задарожскай парафіі. Старшыня Падсвільскага сельсавета Анатоль Ерашэвіч нагадаў, што населены пункт з’явіўся пасля польска-бальшавіцкай вайны вакол гарнізона часткі Корпуса аховы памежжа, які абараняў  мяжу з СССР. Польскія салдаты пабудавалі мясцовы касцёл і шмат зрабілі дзеля развіцця мясцовай супольнасці.

Дыпламаты Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь наведваюць могілкі з нагоды 100-й гадавіны пачатку польска-бальшавіцкай вайны. Акцыя будзе працягвацца да канца года. На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 44 польскіх вайсковых могілак. Індывідуальныя магілы польскіх воінаў, у тым ліку загінуўшых падчас польска-бальшавіцкай вайны, знаходзяцца таксама на многіх мясцовых могілках, некаторыя толькі знаходзяць, таму што ў камуністычныя часы яны былі знішчаныя альбо забытыя.

Фота (11)

{"register":{"columns":[]}}