Чарговы набор на Стыпендыяльную праграму імя Лэйна Кіркланда
11.01.2021
Фонд “Лідары перамен” абвяшчае чарговы адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда, а таксама стыпендыі Kirkland Research у Польшчы ў 2021–2022 навучальным годзе.
Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда, разлічаная на маладых, мэтанакіраваных і актыўных грамадзян краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі, – гэта два семестры навучання ў адным з пяці польскіх універсітэцкіх гарадоў (Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Люблін), мінімум двухтыднёвая прафесійная стажыроўка ў дзяржаўных, прыватных і пазаўрадавых арганізацыях, а таксама разнастайная праграма навучальных курсаў і майстар-класаў.
У рамках Праграмы Kirkland Research, якая рэалізуецца паралельна са Стыпендыяльнай праграмай імя Лэйна Кіркланда, арганізатары прапануюць стыпендыю для навукова-даследчыцкага побыту ў Польшчы на працягу аднаго семестра ў 2021–2022 навучальным годзе для тых, хто мае ступень кандыдата навук і навуковыя дасягненні.
Падрабязней гл.:
Матэрыялы
Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - PLPL_ogłoszenie_KIRKLAND_2021_2022-popr.doc 0.86MB Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - EN
ENG_ogłoszenie_KIRKLAND_2021_2022-popr.docx 1.58MB Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - RU
RU_ogłoszenie_KIRKLAND_2021_2022-popr.docx 1.57MB Стыпендыяльная праграма KIRKLAND RESEARCH 2021–2022 - PL
PL_ogłoszenie_KRES_2021_2022-popr.docx 0.21MB Стыпендыяльная праграма KIRKLAND RESEARCH 2021–2022 - EN
ENG_ogłoszenie_KRES_2021_2022-popr.docx 0.14MB