In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Новыя абмежаванні ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Польшчы

01.04.2020

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Польшчы з 1 красавіка 2020 г. (у асобных выпадках – з 2 красавіка) урадам уведзены новыя абмежаванні ў многіх сферах жыцця.

koronawirus_PL

На жаль, гэта не першакрасавіцкі жарт...

 

Падрабязнасці ніжэй – але мы рэкамендуем азнаёміцца ​​з інфармацыяй на польскіх інфармацыйных парталах – яны былі выкарыстаны для апрацоўкі гэтай (кароткай) вытрымкі.

 

Дзейнічае да адмены:

  • усе асобы, малодшыя за 18 гадоў, могуць выходзіць з дому толькі пад наглядам дарослага апекуна, а паркі, бульвары і пляжы будуць зачынены;
  • мяняюцца правілы ажыццяўлення пакупак у крамах;
  • прыпынена праца цырульняў, салонаў прыгажосці і студый татуіроўкі.

За парушэнне гэтых правіл пагражае штраф у памеры ад 5 тыс. да 30 тыс. злотых.

Уведзены абмежаванні па колькасці пакупнікоў у крамах, на рынках, у паштовых аддзяленнях

  • крамы і пункты абслугоўвання – 3 чалавекі на касу альбо вузел разліку,
  • у кожную краму (як малой, так і вялікай плошчы), а таксама ў кожны пункт абслугоўвання адначасова можа ўвайсці колькасць чалавек, роўная колькасці кас, памножанай на 3.

 

Калі ў краме 5 кас, то адначасова ў ёй могуць знаходзіцца 15 пакупнікоў.

  • У крамах, пачынаючы з 2 красавіка, пакупнікі будуць рабіць пакупкі ў аднаразовых пальчатках;
  • асобы, старэйшыя за 65 гадоў, будуць абслугоўвацца з 10:00 да 12:00,

у іншыя гадзіны крамы і пункты абслугоўвання будуць даступныя для ўсіх – у т.л. для людзей, старэйшых за 65 гадоў;

  • на рынках, кірмашах і да т.п. – дапускаюцца 3 пакупнікі на 1 гандлёвую кропку;
  • паштовыя аддзяленні – 2 чалавекі на 1 акно абслугоўвання.

Калі ў аддзяленні 5 вокнаў абслугоўвання, то ў ім адначасова могуць знаходзіцца 10 чалавек.

У выхадныя дні вялікія будаўнічыя крамы будуць зачынены. 

Зачынены будуць таксама гасцініцы і іншыя месцы для начлегу.

Госці, якія знаходзяцца ў гэтых аб'ектах у момант уступлення ў сілу новых правіл, павінны іх пакінуць да чацвярга, 2 красавіка 2020 г.

Аднак гэта не датычыцца асоб, якія знаходзяцца ў службовай камандзіроўцы і ў сувязі з гэтым карыстаюцца паслугамі гасцініцы.

Забараняецца карыстацца паркамі, пляжамі, бульварамі і гарадскімі роварамі.

Да прыняцця рашэння аб адмене забараняецца таксама знаходзіцца на грамадскіх пляжах і ў зялёных зонах.

Уведзены абавязак вытрымліваць адлегласць мінімум 2 метры паміж пешаходамі.

Гэта датычыцца таксама сем'яў  і блізкіх.

Выключэннем з'яўляюцца:

  • бацькі з дзецьмі, якія патрэбуюць апекі (ва ўзросце да 13 гадоў),
  • а таксама інваліды і людзі, якія не могуць самастойна перамяшчацца, і іх апекуны.

Дзяржаўныя ўстановы будуць выконваць свае функцыі дыстанцыйна. Выключэннем могуць быць толькі выпадкі, калі дыстанцыйная праца не гарантуе выканання асноўных службовых абавязкаў.

 

У грамадскім транспарце ўжо прымяняецца прынцып «колькасць пасажыраў – на палову меншая за колькасць сядзячых месцаў у транспартным сродку». Гэта патрабаванне распаўсюджваецца таксама на транспарт, у якім больш за 9 сядзячых месцаў (у т.л. прыватны транспарт).

 

Абмежаванне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі.

{"register":{"columns":[]}}