In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Святкаванне 81-й гадавіны з дня нараджэння Чэслава Немэна

17.02.2020

У Старых Васілішках каля Шчучына ў нядзелю, 16 лютага, адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 81-й гадавіне з дня нараджэння Чэслава Немэна. Падчас урачыстасцей былі падведзены вынікі праекта рамонту даху ў колішнім доме Немэна, дзе зараз знаходзіцца музей музыканта. Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Інстытута “Polonika”.

адкрыццё адноўленага дома-музея Чэслава Нёмана

Урачыстыя мерапрыемствы былі сканцэнтраваны вакол пераўтворанага ў музей дома сям’і музыканта. У мясцовым касцёле, дзе спевака хрысцілі і дзе знаходзіцца памятная дошка, адбылося набажэнства. Прысутныя беларускія журналісты ўспаміналі інтэрв’ю з Чэславам Немэнам. Яны падкрэслівалі, што для беларусаў у савецкі час ён быў своеасаблівым голасам свабоды. Прыхільнікі творчасці музыканта ўсё ахвотней наведваюць колішні дом спевака. У мінулым годзе гасцей было амаль 10 тыс., пераважна з Польшчы, але таксама з іншых краін, у тым ліку такіх экзатычных, як Кітай і Камерун.

Марцін Вайцяхоўскі, намеснік Пасла Польшчы ў Беларусі, адзначыў, што Чэслаў Немэн з’яўляецца адной з тых постацей, якія аб’ядноўваюць Польшчу і Беларусь. – Месца яго нараджэння – Старыя Васілішкі – гэта святыня для прыхільнікаў музыкі Немэна, а таксама тых, хто шукае агульныя элементы ў польскай і беларускай культурах, – сказаў Вайцяхоўскі.

Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой “Polonika” ў мінулым годзе фінансаваў рамонт даху ў доме Немэна, за што атрымаў шматлікія падзякі ад прадстаўнікоў мясцовых улад, жыхароў і фанатаў Немэна. Інстытут “Polonika” фінансаваў рамонт даху, які быў пакрыты этэрнітам. Было таксама рэканструявана старое драўлянае пакрыццё. Працы выконвала беларуская кампанія ў рамках плана, падрыхтаванага экспертам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Кошт прац склаў 26 тыс. еўра, – сказала прысутная на мерапрыемствах прэс-сакратар Інстытута “Polonika” Марта Шафранак.

{"register":{"columns":[]}}