In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Пачатак навучальнага года ў школе імя С. Баторыя

21.09.2020

19 верасня ў Польскай грамадскай школе імя караля Сэфана Баторыя пры Саюзе палякаў на Беларусі ў Гродна ўрачыста распачаўся новы навучальны год 2020–2021. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі i Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк.

Пачатак навучальнага года ў школе імя С. Баторыя

Адкрыццё новага навучальнага года распачалося набажэнствам у Гродзенскім кафедральным саборы ў інтэнцыі вучняў школы імя С. Баторыя, педагогаў і актывістаў, якія займаюцца дзейнасцю школы СПБ. У гэтым годзе польскую мову ў школе агулам будзе вывучаць 1400 чалавек: 1100 дзяцей школьнага ўзросту і 300 жыхароў Гродна ў рамках моўных курсаў для дарослых.

– Для мяне сапраўдны гонар і шчасце радавацца вашым поспехам. Дзякуй вам за працу ў галіне польскай школьнай адукацыі ў Беларусі, жадаю шмат чарговых поспехаў і дасягненняў, – сказаў прысутным на ўрачыстасці настаўнікам, вучням і іх бацькам Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які разам з кіраўніком Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраславам Ксёнжэкам уручыў падарункі і сувеніры сёлетнім першакласнікам. Мерапрыемства ўпрыгожыла выступленне маладых талентаў, якія вучацца ў школе імя С. Баторыя.

Фота (4)

{"register":{"columns":[]}}