Польшча ўводзіць бясплатныя візы для маладых грамадзян Беларусі
10.03.2020
Міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча, не чакаючы ўступлення ў сілу Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, 26 лютага 2020 г. выдаў пастанову аб увядзенні нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх віз для маладых беларусаў.
З 29 лютага 2020 года ад абавязку аплаты за прыём і разгляд візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх віз у польскіх консульскіх установах на тэрыторыі Беларусі вызваляюцца: дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 год і моладзь ва ўзросце да 25 год, якая прымае ўдзел у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерыпрыемствах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі. Нулявая тарыфная стаўка консульскага збору дзейнічае выключна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 31 снежня 2020 г. Заяўнікі не вызваляюцца ад абавязку аплаты ў выпадку паўторнага прыёму і разгляду візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх або нацыянальных віз.