Польскія ВНУ на адукацыйнай выставе ў Мінску
14.02.2020
Дыпламаты Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь наведалі стэнды польскіх ВНУ на Выставе „Адукацыя і кар’ера” ў Мінску, а таксама перадалі ім інфармацыю аб візавай, консульскай падтрымцы і парадку супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі.
Польскія ВНУ расказвалі пра сябе падчас Выставы „Адукацыя і кар’ера”, якая праходзіла ў Мінску з 13 па 15 лютага. „У нашай краіне вучыцца ўжо каля 8 тыс. маладых людзей з Беларусі. Гэта другая па колькасці група іншаземцаў пасля ўкраінцаў”, – сказаў Вальдэмар Сівінскі, старшыня Фонду Перспектывы. Польскія ВНУ прадставілі свае прапановы на агульным нацыянальным стэндзе праграмы „Study in Poland”, а таксама на некалькіх меншых стэндах асобных ВНУ і гарадскіх праграм падтрымкі студэнтаў з-за мяжы, такіх як „Study in Wroclaw” і „Study in Lublin”.
„Study in Poland” – гэта праграма па папулярызацыі польскіх ВНУ за мяжой, якую рэалізуе Канферэнцыя рэктараў польскіх ВНУ і Фонд Перспектывы. Яна аб'ядноўвае звыш 50 польскіх дзяржаўных і прыватных ВНУ. „Перавагай навучання ў Польшчы з’яўляецца тое, што гэта дае добрую адукацыю па разумнай цане”, – сказаў падчас выставы Сівінскі.
На працягу апошніх трох гадоў колькасць студэнтаў з Беларусі ў Польшчы амаль падвоілася. У 2019 г. у Польшчы вучылася звыш 7,3 тыс. студэнтаў з гэтай краіны, у гэтым годзе іх зноў крыху больш. Аднак гэта значна меншая па колькасці група, чым студэнты з Украіны, якіх у 2019 г. было амаль 40 тыс. Усяго ў Польшчы вучыцца каля 80 тыс. іншаземцаў. „Усё больш беларусаў вучыцца ў ВНУ Вроцлава. Яны цэняцца як добрыя кандыдаты – яны добра падрыхтаваны, хутка акліматызуюцца”, – сказаў Міраслаў Лебедзь, каардынатар праекта „Study in Wrocław”.