In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Прэзентацыя бюста Фердынанда Рушчыца

09.12.2020

З нагоды 150-й гадавіны з дня нараджэння мастака 9 снежня ў Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь адбылася прэзентацыя бюста Фердынанда Рушчыца аўтарства беларускага скульптара Валяр’яна Янушкевіча.

Prezentacja popiersia Ferdynanda Ruszczyca

У бліжэйшы час бюст будзе выстаўлены ў Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а пазней, пасля атрымання неабходных дазволаў, будзе ўсталяваны ў Багданава, побач з Касцёлам св. Міхаіла Архангела, увекавечанага на карціне Ф. Рушчыца „Пад касцёлам” (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі).

– Дазвольце выказаць удзячнасць за тое, што нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй і іншымі падзеямі, мерапрыемствы ў рамках святкавання Года Рушчыца больш сціплыя, чым планавалася, але адбываюцца. Наша дыппрадстаўніцтва па меры магчымасці прымае ў іх ўдзел. Віншую Нацыянальны музей з адкрыццём выставы прац Фердынанда Рушчыца. Сёння і заўтра праходзіць віртуальная навуковая канферэнцыя, прысвечаная мастаку. А наша Пасольства з нагоды юбілею і Года Рушчыца, які святкуецца пад эгідай ЮНЕСКА, выдала альбом „Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Незалежнай”. Альбом пачынаецца з уступу, напісанага ўнукам мастака, які шмат разоў прыязджаў у Беларусь і на працягу многіх гадоў займаецца папулярызацыяй дзейнасці і ўшанаваннем памяці пра свайго продка. Спадзяюся, што гэта кніга на польскай і беларускай мовах паспрыяе паглыбленню ведаў аб знакамітым мастаку, якім могуць ганарыцца нашы краіны, – сказаў Марцін Вайцяхоўскі.

Аўтар бюста Валяр’ян Янушкевіч падкрэсліў, што стварыў яго 20 год таму з думкай аб тым, што некалі ён будзе ўсталяваны ў Багадана, і зараз надарылася такая нагода.

У сустрэчы прынялі ўдзел: Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі, Часовы Павераны ў Справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпінскі, скульптар, аўтар бюста Валяр’ян Янушкевіч, намеснік Генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Сяргей Вечар, прадстаўнікі СМІ і Багданаўскага прыхода св. Міхаіла Архангела – колішняга маёнтка сям’і Рушчыцаў.

Фота (4)

{"register":{"columns":[]}}