Праграма імя Кастуся Каліноўскага
У сувязі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і прагназаваным павелічэннем колькасці рэпрэсаваных асоб, якія згодна са статутам з’яўляюцца адрасатамі Стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, дырэктар праграмы па ўзгадненні з дзяржаўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі прыняў рашэнне аб правядзенні дадатковага набору.
Набор праходзіць як на Праграму KK I (навучанне ў розных ВНУ па ўсёй Польшчы), так і на Праграму KK II (гадавыя стажыроўкі ў Варшаве). Заявы пастаянна прымаюцца з 31 жніўня 2020 года, пакуль не будзе выкарыстаны ліміт месцаў. Усю інфармацыю аб фармальных патрабаваннях і неабходных дакументах можна знайсці у буклетах праграмы, даступных на сайце Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта www.studium.uw.edu.pl
Асоб, якія патрабуюць такой падтрымкі, просім пісаць на адрас bialorus.studium@uw.edu.pl
Набор кандыдатаў адбываецца з 31 жніўня, пакуль не будзе выкарыстаны ліміт месцаў.