In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Перадача гуманітарнай дапамогі Мінскай бальніцы

10.07.2020

Канцэнтратар кіслароду і апарат ШВЛ перадало ў чацвер, 9 ліпеня, Пасольства Польшчы Мінскай бальніцы ў рамках г.зв. малых грантаў праграмы польскай дапамогі з мэтай развіцця.

Перадача гуманітарнай дапамогі

„Мы перадалі Канцэнтратар кіслароду і апарат ШВЛ анкалагічнаму аддзяленню 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска”, – сказаў намеснік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

І дадаў, што ў перыяд пандэміі Covid-19 аддзяленне было перапрафілявана, і тут лячылі хворых на каранавірус, а зараз  яно вяртаецца да нармальнага рэжыму працы.

„Гэтыя апараты будуць служыць і тым, хто хварэе на Covid-19, і пацыентам, хворым ракам. Яны былі набыты на сродкі праграмы “Польская дапамога” г.зв. малых грантаў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь менавіта для падтрымкі ў барацьбе з пандэміяй”, – сказаў Вайцяхоўскі.

Партнёрам гэтага праекта быў Сінадальны аддзел па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай праваслаўнай царквы. Як сказаў Польскаму агенцтву друку яго кіраўнік а. Кірыл Шолкаў, які даўно займаецца дапамогай анкалагічным хворым, апараты для падтрымкі дыхання вельмі важныя і для гэтай катэгорыі пацыентаў.

„Часта, асабліва на апошняй стадыі хваробы, у пацыентаў узнікаюць праблемы з дыханнем”, – патлумачыў ён. Святар сказаў, што менавіта таму Царква супрацоўнічае з Міністэрствам аховы здароўя ў рамках праекта „Дыханне” і на сабраныя сродкі набывае для анкалагічных бальніц неабходнае абсталяванне. „У перыяд пандэміі каранавіруса гэта праблема стала яшчэ больш актуальнай”, – падкрэсліў ён.

Вартасць перададзенай у  чацвер Мінскай бальніцы дапамогі складае 22,7 тыс. еўра. Як сказаў намеснік пасла, гэта адзін з праектаў, рэалізаваных у рамках праграмы падтрымкі Беларусі, у т.л. у барацьбе з пандэміяй. Адрасатам многіх з іх з’яўляецца беларускі каталіцкі “Карытас”. „Пасля двух вялікіх партый гуманітарнай дапамогі гэта чарговы важны сігнал, што мы не пакідаем нашых суседзей у бядзе”, – дадаў дыпламат. У канцы красавіка і на пачатку чэрвеня ў Беларрусь прыбылі дзве вялікія партыі гуманітарнай дапамогі з Польшчы. Разам больш за 50 грузавікоў даставілі сродкі дэзынфекцыі і асабістай аховы, лекі і медыцынскае абсталяванне.

Фота (5)

{"register":{"columns":[]}}