Распачаўся набор на 4-ю праграму MIT Enterprise Forum CEE
04.06.2020
MIT Enterprise Forum CEE распачаў набор на восеньскую праграму маштабавання стартапаў. Акселератар падтрымлівае навукова-тэхналагічныя стартапы з Польшчы, а таксама Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія развіваюць тэхналогіі з галіны FinTech, InsurTech, Energy, SmartBuildings, Industry 4.0, Digital Solutions, HealthTech, MedTech, DigitalHealth, MarTech, Sustainability і Waste Management. Кампаніі, якія будуць выбраны да ўдзелу ў 4-й праграме, атрымаюць шанец на пілотнае выкарыстанне сваіх рашэнняў, прыцягненне новых кліентаў і 200 тыс. злотых на далейшае развіццё бізнесу ў Польшчы, Еўропе і ЗША.
Заяўкі можна дасылаць да 28 чэрвеня 2020 года праз сайт www.mitefcee.org
У сувязі з распаўсюджаннем пандэміі COVID-19 чалавецтва сёння змагаецца не толькі за здароўе і жыццё больш за 7,6 млрд жыхароў нашай планеты, але і за будучыню сусветнай эканомікі. У новай рэчаіснасці павінны знайсці сваё месца не толькі дзяржавы і іх сістэмы аховы здароўя, але і кампаніі, для якіх бліжэйшыя месяцы стануць выпрабаваннем для іх бізнес-мадэлей.
У барацьбе з наступствамі пандэміі каранавіруса і падтрымцы інфікаваных асабліва моцна нам дапамагаюць інавацыйныя рашэнні і паслугі, якія развіваюць стартапы.
Пошукам і падтрымкай стартапаў, якія развіваюць інавацыі ў галіне навукі і новых тэхналогій у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, на працягу многіх гадоў паспяхова займаецца якраз акселератар MIT Enterprise Forum CEE.
Многія рашэнні, распрацаваныя стартапамі з папярэдніх праграм акселератара MIT Enterprise Forum CEE, сёння ўжо выкарыстоўваюцца ў медыцыне і бізнесе, – гаворыць Лукаш Аўчарак, Head of Acceleration MIT Enterprise Forum CEE. Тэхналогіі стартапаў з нашага рэгіёна могуць рэальна паўплываць на якасць нашага здароўя і жыцця, – дадае ён.
Акселератар MIT Enterprise Forum CEE дзейнічае пад патранатам прэстыжнай новуковай установы, амерыканскай кузніцы юнікорнаў – Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (МТІ). Трапіць да ўдзелу ў праграме акселератара, звязанага з МТІ, – гэта ўжо вялізны крок у развіцці кожнага прадпрыемства, якое думае пра экспансію альбо выхад на рынак ЗША.
Што прапануе акселератар?
22 стартапы, якія пройдуць у 4-ю праграму MIT Enterprise Forum CEE, атрымаюць доступ да больш чым 120 польскіх і міжнародных экспертаў, унікальнага ноу-хау родам з МТІ, якое вывучаецца ў адпаведнасці з мадэллю 24 канкрэтных крокаў ад запуску да стабільнага бізнесу аўтарства Біла Олета – прафесара МТІ, а таксама да тэхнічнай і тэхналагічнай баз партнёраў праграмы. Больш таго, кожны прадпрымальнік атрымлівае шанец на пілотнае выкарыстанне свайго праекта, фінансаванае ў памеры да 200 тыс. злотых. Так што стаўкі высокія.
У MIT EF CEE мы разумеем, наколькі важна, асабліва сёння, падтрымліваць развіццё інавацый і людзей, якія за імі стаяць. Мы прапануем стартапам, якія імкнуцца да ўдзелу ў 4-й праграме MIT Enterprise Forum CEE, рэальную дапамогу ў развіцці іх бізнес-мадэлей і знаёмства з патэнцыяльнымі інвестарамі, бізнес-партнёрамі і будучымі кліентамі ў Польшчы, рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ЗША. Усё для таго, каб у будучым яны маглі хутка знайсці сваё месца ў рыначнай рэчаіснасці, паспяхова камерцыялізаваць свае рашэнні, а таксама эфектыўна знаходзіць далейшае фінансаванне”, – дадае Лукаш Аўчарак.
Лепшыя навукова-тэхналагічныя стартапы з Польшчы і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, выбраныя падчас запланаванага на студзень 2021 г. DemoDay, атрымаюць таксама запрашэнне на Bootcamp у Бостане, а падчас яго – магчымасць прадставіць свае тэхналогіі перад інвестарамі і патэнцыяльнымі кліентамі з ЗША. Навучальны візіт у Бостан – гэта таксама час асабіста пазнаёміцца з самай вялікай у свеце экасістэмай інавацый, а таксама падрыхтаваць стратэгію выхаду свайго бізнесу на амерыканскі рынак пры падтрымцы лепшых экспертаў.
Чарговыя 100 тыс. злотых на сацыяльныя інавацыі
Дадаткам да праграмы акселерацыі з’яўляецца конкурс CVC Young Innovator Awards, арганізаваны CVC Capital Partners – партнёрам праграмы MIT Enterprise Forum CEE. Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 100 тыс. злотых. У конкурсе могуць прыняць удзел стартапы, якія пройдуць у праграму, выканаюць патрабаванні рэгламенту конкурсу, а іх тэхналогіі будуць мець важнае сацыяльнае значэнне.
Пандэмія COVID-19 унесла радыкальныя змены ў наша штодзённае жыццё, нашы звычкі і трывала адлюструецца на дзелавой рэчаіснасці – значна хутчэй будуць развівацца такія трэнды, як лічбавізацыя, і адначасова будуць умацоўвацца такія трэнды, як сацыяльны твар бізнесу. Цяперашні крызіс акрэсліць новых лідараў сярод кампаній, якія змогуць хутка дастасавацца да „новай нармальнасці” і забяспечваць рэальныя патрэбы кліентаў. Па выніках конкурсу мы хочам узнагародзіць тых, хто ўмее назіраць за трэндамі на рынку і рэагаваць на іх, ствараючы інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні, і адначасова адказваць на сацыяльныя патрэбы, – гаворыць Кшыштаф Краўчык, партнёр CVC Capital Partners.
партнёры
Галоўнымі партнёрамі праграмі з’яўляюцца тры арганізцыі. Adamed – фармацэўтычна-біятэхналагічная кампанія, створаная на базе польскай навуковай думкі і ўласных патэнтаў. Група кампаній Coca-Cola ў Польшчы – лідар рынку безалкагольных напояў, а таксама кампанія MCX – аснова моцнай групы спецыялізаваных кампаній, якія займаюцца камплекснымі рашэннямі ў галіне FinTech, узнаўляльнай энергіі і SmartCity ў шырокім разуменні.
Дапаможнымі партнёрамі выступаюць CVC Capital Partners, TVN – частка Групы Discovery, HubHub, MDI Energia, Nationale-Nederlanden, Sollers Consulting і PZU. Рэалізацыя праграмы дадаткова фінансуецца са сродкаў гранта, выдзеленага Фонду тэхналагічнага прадпрымальніцтва Польскім агенцтвам развіцця прадпрымальніцтва ў рамках Дзеяння 2.5 Аператыўнай праграмы Інтэлігентнае развіццё “Праграмы акселерацыі”.
Дадатковая інфармацыя:
Аляксандра Кнехт
E-mail: aknecht@mnhtninc.com
Тэл.: 602 555 344
www.mitefcee.org
Аб MIT Enterprise Forum CEE
MIT Enterprise Forum CEE – гэта частка глабальнай сеткі MIT Enterprise Forum, звязанай з лепшай у свеце тэхналагічнай ВНУ – Масачусецкім тэхналагічным інстытутам. Мэта праграмы – падтрымка развіцця найбольш інавацыйных стартапаў у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дзякуючы аб’яднанню іх патэнцыялу з ведамі і базай перадавых прадпрыемстваў, а таксама вопытам польскіх і міжнародных ментараў. Праект рэалізуе Фонд тэхналагічнага прадпрымальніцтва, які да гэтага часу пад маркай MIT Enterprise Forum Poland паспяхова рэалізаваў пяць праграм акселерацыі для польскіх навукова-тэхналагічных стартапаў.