„Салідарныя з Беларуссю” – стыпендыі НААА для студэнтаў, вучоных і настаўнікаў
Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену сумесна з Канферэнцыяй рэктараў польскіх ВНУ па даручэнні Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі рэалізуе тры ініцыятывы па падтрымцы беларусаў: „Салідарныя са студэнтамі”, „ Салідарныя з вучонымі” і „ Салідарныя з настаўнікамі”.
Запрашаем пазнаёміцца з інфармацыяй для ВНУ і студэнтаў. Дадаткова НААА арганізуе для грамадзян Беларусі анлайн-курсы польскай мовы, больш інфармацыі аб ініцыятыве хутка з’явіцца на нашым сайце.