In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Заява МЗС адносна ўсталявання ў Беларусі новага свята пад назвай Дзень народнага адзінства

09.06.2021

МЗС з абурэннем успрыняло рашэнне ўлад Беларусі прызначыць новае свята пад назвай Дзень народнага адзінства на 17 верасня. Выкарыстанне ў якасці падставы гістарычнай палітыкі Беларусі наступстваў пакта Сталіна і Гітлера немагчыма зразумець. Гэты жэст упісваецца ў расійскія дзеянні, мэтай якіх з’яўляецца ўласная інтэрпрэтацыя вельмі складанай гісторыі нашага рэгіёну, і ён сур’ёзна ўскладніць Беларусі дыялог і зразуменне з суседнімі дзяржавамі, а таксама дзяржавамі ўсёй Еўропы.

Заява МЗС

17 верасня 1939 года Савецкі Саюз напаў на Польшчу, якая сам-насам змагалася з войскамі гітлераўскай Германіі. Такім чынам Савецкі Саюз рэалізаваў тайны пратакол да падпісанага СССР і Трэцім рэйхам 23 жніўня 1939 года пакта Молатава – Рыбентропа, які непасрэдна прывёў да Другой сусветнай вайны. Гэты сумесны савецка-нацысцкі напад на Польшчу распачаў самую жахлівую ў сусветнай гісторыі вайну, якая пазбавіла жыцця 60 мільёнаў людзей, у тым ліку жыхароў Беларусі. Многія з іх загінулі ў германскіх і савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. 17 верасня 1939 года азначала для соцен тысяч польскіх грамадзян пазбаўленне грамадзянства, годнасці і смерць у глыбіні савецкай Расіі.

Пра тое, якое значэнне мела 17 верасня 1939 года для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, сведчыць рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента ад 19.09.2019 г. аб значэнні еўрапейскай гістарычнай памяці для будучыні Еўропы. Гэта рэзалюцыя станоўча і адназначна падкрэслівае адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны дзвюх дзяржаў – нацысцкай Германіі і савецкай Расіі. Дакумент нагадвае і пра ваенны падзел Еўропы, які быў вынікам імперскай палітыкі СССР. Звяртаецца таксама ўвага на шматгадовае зняволенне дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пад кіраўніцтвам Масквы і жорсткай камуністычнай ідэалогіі.

Усталяванне Дня народнага адзінства дзеля ўшанавання факта ўключэння Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік – гэта ўсхваленне савецкай спадчыны і спроба адрэзаць Беларусь ад яе сапраўдных каранёў. Гэта акт, які падвяргае сумненню незалежнасць і суверынітэт Беларусі.

Тым большую павагу выклікае актыўнасць беларускага народа, ідэнтычнасць якога абапіраецца на сапраўдную гістарычную і культурную спадчыну незалежнай Беларусі.

Прэс-служба

Міністэрства замежных спраў

 

{"register":{"columns":[]}}