Спрошчаны ўмовы для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці ў якасці лекара, лекара-стаматолага, медыцынскай сястры, акушэркі або парамедыка на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
13.05.2021
З 30 снежня 2020 г. уступіў у сілу закон, які дазваляе працаваць на новых умовах у Польшчы:
- лекарам,
- лекарам-стаматолагам,
- медыцынскай сястрой,
- акушэркай,
- парамедыкам
асобам, якія атрымалі кваліфікацыю, неабходную для выконвання працы па прафесіях, указаных вышэй, у краінах, якія не з’яўляюцца чальцамі Еўрапейскага Саюза.
Працэс атрымання дазволу на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці ў Польшчы ў выпадку вышэйпералічаных прафесій быў спрошчаны, а працэдура значна скарочана. Заявы, якія падаюцца ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Польшча, у тым ліку заявы, якія падаюцца пры пасярэдніцтве польскіх консулаў, разгледжваюцца ў парадку, які ўстаноўлены для разгледжвання заяў.
Больш падрабязная інфармацыя адносна правілаў выконвання працы па некаторых медыцынскіх прафесіях знаходзіцца на сайце па спасылцы ніжэй https://www.gov.pl/web/bielarus/------------------------ , а таксама на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Польшча https://www.gov.pl/web/zdrowie/uproszczony-dostep-do-wykonywania-zawodu-lekarza-i-lekarza-dentysty.
Інфармацыйная лінія: (+48) 22 427 65 60 ( абслугоўваецца на PL, UA, RU і EN мовах)
Час працы інфармацыйнай лініі: панядзелак - пятніца з 8:00 да 18:00 (па польскаму часу)
Асобы, якія зацікаўлены могуць накіроўваць пытанні ў адпаведнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча па месцы жыхарства.