Вышаградская група падтрымлівае барацьбу з пандэміяй COVID-19
07.12.2020
Дыпламаты краін Вышаградскай групы (Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі) перадалі беларускаму таварыству “Карытас” гуманітарную дапамогу – сродкі асабістай аховы, якія дапамогуць у барацьбе з пандэміяй COVID-19.
Гуманітарная дапамога была закуплена са сродкаў Міжнароднага Вышаградскага фонду (International Visegrad Fund) і была перададзена прадстаўнікам таварыства “Карытас” у Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасля чаго яна трапіць у шпіталі ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах.
Гэта працяг падтрымкі Беларусі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Раней, 24 красавіка і 5 чэрвеня б.г., у Беларусь прыбылі канвоі з гуманітарнай дапамогай ад Урада Рэспублікі Польшча.
Дипломаты посольств 🇭🇺, 🇵🇱, 🇸🇰 и 🇨🇿 передали гуманитарный груз – средства индивидуальной защиты – финансированный Международным Вишеградским фондом, представителям общества Каритас для немедленной передачи в больницы в районах Червень и Березино. @VisegradFund pic.twitter.com/cIWdVLrkXe
— Посольство Словакии в Республике Беларусь 🇸🇰 (@EmbSlovakiaBY) December 4, 2020