In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

У садзе Кшыштафа Пэндэрэцкага

20.05.2020

Інстытут Адама Міцкевіча ў віртуальнай прасторы будуе інтэрактыўны сад, натхнёны творчасцю Кшыштафа Пэндэрэцкага. „Penderecki’s Garden” поўнасцю расцвіце ў лістападзе, аднак ужо зараз карыстальнікі могуць назіраць, як развіваецца праект.

Krzysztof Penderecki

Сад Пэндэрэцкага – гэта лічбавы праект, не толькі прысвечаны памяці кампазітара, ён таксама дазваляе бліжэй пазнаёміцца з яго постаццю і паказвае ўплыў на сучасную сусветную музыку і іншыя галіны мастацтва. Галоўным матывам праекта з’яўляецца адно з найвялікшых захапленняў Кшыштафа Пэндэрэцкага – сад.

У віртуальнай прасторы карыстальнікі змогуць паслухаць творы Маэстра, пазнаёміцца з яго біяграфіяй і творчасцю. Аднак гэта не будзе толькі база ведаў, але і мастацкая прастора, у якой будуць прадстаўлены творы іншых артыстаў, на стварэнне якіх натхніла творчасць Кшыштафа Пэндэрэцкага.

Сад Пэндэрэцкага разлічаны на міжнародную аўдыторыю – усе матэрыялы будуць публікавацца на англійскай мове. Прэм’ера запланавана на 23 лістапада, да чарговай гадавіны з дня нараджэння Маэстра. Ужо зараз на сайце www.PendereckisGarden.pl можна назіраць, як развіваецца праект.

Чакаючы прэм’еры, можна згуляць у падрыхтаваную Інстытутам Адама Міцкевіча гульню “Гукавое memory”, у якой замест малюнкаў трэба злучыць у пары фрагменты твораў Кшыштафа Пэндэрэцкага. Гульня даступна на сайце www.MemoryPenderecki.pl.

Праект з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы, рэалізаванай у рамках шматгадовага праекта “незалежная” на 2017–2022 гг.

{"register":{"columns":[]}}