In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Відэаканферэнцыя з удзелам Міністра Яцэка Чапутовіча і Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея

21.03.2020

Па ініцыятыве Польшчы 20 сакавіка 2020 года прайшла відэаканферэнцыя з удзелам Міністра Яцэка Чапутовіча і яго беларускага калегі Міністра Уладзіміра Макея. Перамовы адбыліся замест запланаванага на гэты дзень афіцыйнага візіту, які быў (і гэта падкрэслілі абодва бакі) толькі перанесены на больш позні тэрмін у сувязі з пандэміяй віруса SARS-CoV-2. Міністры пагадзіліся, што як толькі гэта будзе магчыма, яны сустрэнуцца ў Варшаве ў адпаведнасці з першапачатковым планам і абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін паміж Польшчай і Беларуссю.

Відэаканферэнцыя з удзелам Міністра Яцэка Чапутовіча і Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея

Перад абліччам пандэміі віруса SARS-CoV-2 галоўнай тэмай размовы стала ўзаемная падтрымка грамадзян Польшчы і Беларусі, якіх закранулі жорсткія меры, уведзеныя шэрагам дзяржаў, у т.л. рашэнне аб закрыцці межаў. Міністр Макей падзякаваў польскаму боку за вельмі добрыя рабочыя кантакты падчас крызісу, а таксама канкрэтную практычную падтрымку грамадзян Беларусі, якія вярталіся з Польшчы. Суразмоўцы пагадзіліся, што нягледзячы на вялікую нагрузку на пагранічныя, мытныя службы, органы правапарадку ўсе праблемы паступова вырашаюцца, а чэргі на мяжы цяпер невялікія. – МЗС цесна супрацоўнічае з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі і Пагранічнай службай, каб запрапанаваць грамадзянам Беларусі ўсю неабходную дапамагу, якая дазволіць ім бяспечна і аператыўна вярнуцца дадому, – сказаў Міністр Чапутовіч. Перамовы дазволілі таксама падрабязна растлумачыць актуальную інфармацыю аб канкрэтных правілах перасячэння мяжы і транзіту праз тэрыторыю Польшчы (пасажырскія і грузавыя перавозкі).

Міністры выказалі перакананне ў тым, што захаванне і далейшае развіццё добрых палітычных адносін, а таксама ўзаемнага даверу, нязменна застаюцца агульнай мэтай Варшавы і Мінска. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі таксама стан і перспектывы далейшага супрацоўніцтва, у т.л. у такіх галінах, як гістарычны дыялог, адукацыя нацыянальнай меншасці і ўрэгуляванне статусу ўсіх арганізацый, што прадстаўляюць палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. 

У сувязі з размовай Міністра Макея з Упаўнаважаным Урада па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры дзяржсакратаром Наімскім, якая адбылася раней, было абмеркавана пытанне падтрымкі Беларусі з боку Польшчы ў галіне паставак энергарэсурсаў, у т.л. нафты. Міністр Чапутовіч падкрэсліў, што намаганні Польшчы на карысць Беларусі знаходзяць шырокую палітычную і грамадскую падтрымку ў краіне. Ён таксама звярнуў увагу на праблемы Саюза палякаў у Беларусі і ўсё яшчэ абмежаваныя магчымасці вывучэння польскай мовы ў дзяржаўных школах Беларусі.

Падчас размовы былі таксама абмеркаваны пытанні адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА, далейшага эканамічнага супрацоўніцтва і магчымасці далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Міністр Чапутовіч нагадаў, што значэнне Беларусі ў міжнароднай сістэме супрацоўніцтва і міжнародных арганізацыях будзе расці разам з дэмакратызацыяй дзяржавы, а таксама павелічэннем грамадзянскіх і эканамічных свабод.

 

Прэс-служба
Міністэрства замежных спраў

Фота Тымана Маркоўскага / МЗС

{"register":{"columns":[]}}