In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Велікодныя віншаванні Пасла Польшчы ў Беларусі

09.04.2020

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі

Дарагія беларускія сябры,

Набліжаецца Вялікдзень – Свята Вялікадня, Свята Уваскрэсення Хрыстова, час пераходу ад смерці да жыцця, самы важны перыяд у іўдзейска-хрысціянскай традыцыі, якая на працягу гісторыі сфарміравала як палякаў, так і беларусаў. Гэта традыцыя і шматлікія звязаныя з ёй звычаі аб’ядноўваюць нас. Таму жадаю ўсім жыхарам Беларусі надзеі на хуткае вяртанне ад сённяшняга часу непакою, часу барацьбы з эпідэміяй каранавіруса да часу спакою і радасці, да часу нармальнага існавання, без страху за здароўе – уласнае і блізкіх людзей. Шчырыя словы ўдзячнасці адрасую дактарам, мядсёстрам, усім, хто дапамагае хворым, – менавіта на вас можна разлічваць – вы сапраўдныя героі. Я веру, што ў гэты складаны час мы знойдзем магчымасці для салідарнага супрацоўніцтва. Я веру, што з гэтага часу выпрабаванняў мы выйдзем больш моцнымі і мудрымі, а наша польска-беларускае суседства стане яшчэ больш блізкім.

Najserdeczniejsze życzenia wielkanocne składam moim Rodakom, licznym Polakom, którzy mieszkają na Białorusi. W tym czasie lęku jeszcze silniej brzmi przesłanie Wielkiejnocy – lęk nie powinien mieć ostatniego słowa, nadzieja jest silniejsza. Życzę Wam tradycyjnie, po polsku: Wesołego Alleluja. 

Відэа

{"register":{"columns":[]}}