In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Віртуальнае святкаванне 229-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

05.05.2020

Віртуальнае святкаванне 229-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая, арганізаванае Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, адбылося ў панядзелак 4 мая на канале YouTube нашага пасольства. Ганаровым госцем быў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

Aleh Krawczenko

„Сёння, як і ў мінулым годзе, мы павінны былі сустрэцца на канцэрце ў Вялікім тэатры ў Мінску, павінны былі слухаць музыку Войцеха Кіляра ў выкананні беларускага аркестра пад кіраўніцтвам польскага дырыжора Паўла Котлі”, – сказаў на пачатку Пасол Артур Міхальскі. „Аднак паколькі ўсе мы аказаліся ў вельмі складанай сітуацыі пандэміі каранавіруса, з думкай пра здароўе нашых гасцей, мы былі вымушаны адмяніць канцэрт, тым не менш я рады, што нягледзячы ні на што сёння мы сустракаемся, няхай сабе і віртуальна”, – сказаў Пасол. „Чаму мы святкуем прыняцце канстытуцыі, якая дзейнічала такі кароткі час? Таму што дух канстытуцыі, прагрэсіўныя для ХVIII ст. ідэі, якія яна ўтрымлівала, сталі для нас, палякаў, адной з крыніц натхнення для захавання нашага імкнення да свабоды на працягу доўгіх гадоў няволі”, – нагадаў у сваім выступленні Пасол. „Нягледзячы на тое, што прыняцце Канстытуцыі 3 мая з’яўляецца нацыянальным святам толькі ў Польшчы, гэта спадчына, спадчына першага ў Еўропе дакумента такога тыпу і другога ў свеце пасля амерыканскай канстытуцыі, слушна належыць усім нам – нашчадкам народаў Першай Рэчы Паспалітай, г.зн. і літоўцам, і беларусам, украінцам і габрэям, татарам і армянам”, – падкрэсліў Артур Міхальскі.

„Канстытуцыя 1791 г. была прагрэсіўнай і ўнікальнай для Еўропы і права таго часу. Яна афіцыйна належыць да сусветнай і еўрапейскай спадчыны. Як і для Беларусі, шлях Польшчы да суверэнітэту быў працяглым і складаным”, – сказаў у сваім выступленні намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. „Нашы краіны знаходзяцца ў самым цэнтры Еўропы. Польшча не толькі важны, уплывовы член Еўрапейскага саюза, але і наш сусед, адзін з буйнейшых эканамічных партнёраў Беларусі. Нас аб’ядноўваюць сумесныя гісторыя, культура, спадчына. Нас таксама аб’ядноўвае агульная адказнасць за бяспеку і стабільнасць у рэгіёне, за бяспеку і дабрабыт нашых грамадзян”, – падкрэсліў Краўчанка.

Святкаванне 229-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі ўпрыгожыла выступленне народнага артыста Беларусі, акцёра Тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску Аляксандра Падабеда, які прачытаў фрагмент Канстытуцыі 3 мая ў перакладзе на беларускую мову.

Сардэчна запрашаем паглядзець запіс віртуальнага святкавання 229-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

Відэа

{"register":{"columns":[]}}