In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Сумесная заява міністраў замежных спраў краін “Веймарскага трохвугольніка” перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі

07.08.2020

MSZ

Мы, міністры замежных спраў Францыі, Германіі і Польшчы, з занепакоенасцю назіраем за развіццём падзей у Беларусі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў мы рашуча выступаем за права беларусаў карыстацца асноўнымі свабодамі, у т.л. выбарчымі правамі, мы таксама падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

Нас непакоіць, што БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ не мелі магчымасці назіраць за выбарчым працэсам. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі правесці прэзідэнцкія выбары свабодна і сумленна, у т.л. даць магчымасць мясцовым назіральнікам незалежна назіраць за выбарамі. Мы адзначылі трывожныя паведамленні аб парушэннях выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання, якое ўжо адбываецца.

Беларусь – важны сусед Еўрапейскага саюза і актыўны член Усходняга партнёрства. Наш дыялог на працягу апошніх дзесяці год быў складаны, але перспектыўны. Яго вынікам стала таксама практычнае супрацоўніцтва. Мы верым у магчымасць фарміравання больш трывалых сувязей паміж Беларуссю, яе грамадзянамі і Еўрапейскім саюзам, якія будуць абапірацца на агульныя дэмакратычныя каштоўнасці, у т.л. на выкананне грамадзянскіх свабод і прынцып вяршэнства закона.

Дзякуючы агульным намаганням нам ужо шмат удалося дасягнуць. Мы выказваем занепакоенасць тым, што нашы агульныя дасягненні могуць быць перакрэслены. Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, устрымацца ад прымянення насілля альбо дзеянняў, якія парушаюць правы чалавека, у т.л. грамадзянскія і палітычныя свабоды, мы таксама заклікаем паважаць волю беларускага народа. Няма іншага шляху да ўмацавання незалежнасці Беларусі – толькі дзякуючы шчыраму і адкрытаму грамадскаму дыялогу.

{"register":{"columns":[]}}