In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

„Усё будзе добра” – прэм’ера твора польскіх спевакоў і ўпраўлення праграмы „Незалежная”

01.04.2020

1 красавіка адбылася прэм’ера твора „Усё будзе добра”. Мэта твора, запісанага зоркамі польскай музычнай сцэны па ініцыятыве ўпраўлення праграмы „Незалежная”, – нагадаць, што і падчас пандэміі, калі нас перапаўняе непакой, нягледзячы на неабходнасць захоўваць фізічную дыстанцыю, мы ўвесь час разам, і разам мы зможам перажыць складаныя хвіліны.

wszystko będzie dobrze

Салідарнасць – гэта адна з найбольш важных каштоўнасцей у адносінах паміж людзьмі, асабліва блізкая палякам, – у складаныя моманты мы ўмеем аб'яднацца і разам пераадолець крызіс. Песня заклікана падтрымаць, стаць супрацьяддзем для непакою палякаў і адначасова падтрымаць усіх, хто сёння клапоціцца пра наша здароўе, – супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя, а таксама штодзённых безыменных герояў, праца якіх не менш важная: паліцэйскіх, работнікаў гандлю, валанцёраў, суседзяў, якія дапамагаюць адзін аднаму, і тых, хто проста застаўся дома, паслядоўна выконваючы рэкамендацыі, каб прадухіліць распаўсюджанне эпідэміі.

У тым, што ўсё будзе добра, нас пераконваюць: Войцех Цугоўскі, Эдыта Голец, Лукаш Голец, Павел Голец, Наталля Кавалец, Пётр Купіха (Feel), Галіна Млынкова, Пётр Саладуха (Enej), гурт „TULIA” і Раксана Венгель. Аўтар слоў і музыкі – Войцех Бырскі, музычны прадзюсар – Марцін Кіндля.

Мільёны людзей па ўсім свеце зараз аб’ядноўвае супольнае пасланне: #wszystkobędziedobrze. Хоць у паўсядзённым жыцці ў нас шмат адрозненняў, перад абліччам пандэміі мы павінны паказаць наша адзінства і салідарнасць. Давайце пакажам свету, што мы разам, і давайце разам заспяваем, адмяжоўваючыся ад віруса музычным заслонам, – давайце паверым, што хутка #wszystkobędziedobrze.

Твор быў запісаны і падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўведзенага стану эпідэміі – кожны з артыстаў запісваў свой фрагмент індывідуальна згодна з рэкамендацыяй #zostańwdomu. Заклікаем усіх застацца дома – калі гэта магчыма – і разам заспяваць #wszystkobędziedobrze.

Відэа

{"register":{"columns":[]}}