In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.

Poland. Business Harbour – стартуе праграма польскага ўрада для прадпрыемлівых беларусаў з ICT-сектара

Польшча ўжо больш за 30 год будуе дэмакратычную, свабодна-рыначную эканамічную гавань для актыўных, энергічных людзей. Мы 6-я па велічыні эканоміка Еўрапейскага саюза, краіна, эканоміка якой з 1990 г. вырасла ў 9 разоў, таму мы дасканала ведаем, як развіваць бізнес і разганяць эканоміку дзякуючы разнастайнасці талентаў. Сёння, як бяспечная бізнес-гавань, Польшча хоча падзяліцца сваімі поспехамі з беларусамі, распачынаючы праграму Poland. Business Harbour. Пад гэтай назвай хаваецца набор інструментаў і паслуг, якія дапаўняюць адзін аднаго, дапамагаюць фарміраванню поспеху беларусаў на тэрыторыі Польшчы, які абапіраецца на веды, сучасныя стандарты і цесныя гандлёвыя кантакты з суседзямі і светам.

Важна дапамагаць тым, хто хоча развівацца, у т.л. маладым беларускім прадпрымальнікам. Падаць руку дапамогі беларусам – гэта таксама ў сённяшняй сітауацыі наш маральны абавязак, – кажа намеснік прэм'ер-міністра Ядвіга Эмілевіч.

Праграма Poland. Business Harbour – гэта комплекс паслуг, які дазваляе спецыялістам IT-сферы, стартапам, малым і сярэднім прадпрыемствам, а таксама буйным кампаніям без праблем пераехаць у Польшчу. Каардынуе праграму Міністэрства развіцця і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю разам з GovTech Polska і Канцылярыяй Старшыні Савета Міністраў, Міністэрствам замежных спраў, Польскім агенцтвам развіцця прадпрымальніцтва і фондам Startup Hub Poland.

Дзякуючы пакету паслуг можна даведацца, як хутка і аператыўна пачаць працу на тэрыторыі Польшчы, атрымаць падтрымку пры пераездзе супрацоўнікаў і іх сем'яў альбо атрымаць юрыдычную і візавую дапамогу ў фармаце «business concierge». Акрамя таго, фізічныя асобы і кампаніі з Беларусі могуць разлічваць на дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання і спецыяльнымі эканамічнымі зонамі, якія актыўна далучыліся да падрыхтоўкі прапаноў для супрацоўнікаў, якія пераязджаюць, і іх сем'яў, ствараючы часовую офісную і жылую прастору. Адным з элементаў дапамогі з'яўляецца падтрымка прадпрымальнікаў у кантактах з інвестарамі, а таксама гранты на дзейнасць B+R.

Бяспека, патэнцыял для развіцця ва ўмовах стабільнай эканомікі і надзейныя партнёры – усё гэта беларускія прадпрымальнікі знойдуць у Польшчы. Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю забяспечыць ім хутчэйшую адаптацыю. Гэта, перш за ўсё, інфармацыйная і каардынацыйная падтрымка працэсу пераезду, а таксама кансалтынг, – кажа Гражына Цюжынская, старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю.

Фізічныя асобы, у якіх ёсць інжынерная адукацыя альбо вопыт працы ў IT-сферы, змогуць скарыстацца паскоранай працэдурай атрымання віз. Акрамя таго, некалькі дзясяткаў кампаній па ўсёй Польшчы падрыхтавалі для тых, хто прыедзе, спецыяльныя прапановы працаўладкавання, спалучаныя з паскоранай працэдурай атрымання віз. Спіс кампаній адкрыты – запрашаем кампаніі IT-сферы, якія хочуць далучыцца да праграмы, запоўніць анкету па спасылцы. У праекце ўдзельнічаюць Software Development Association Poland (SODA) і Польская палата інфарматыкі і телекамунікацый (ППІТ).

Асаблівай падзякі заслугоўваюць польскія тэхналагічныя кампаніі, што прымаюць удзел у праекце, якія пераносяць традыцыйную гасціннасць у лічбавы свет. Такі шырокі водгук радуе не толькі таму, што гэта паказвае – польскія кампаніі заўсёды падтрымаюць у патрэбе, але і таму, што яны адначасова падтрымліваюць польскую эканоміку, – гаворыць Юсціна Арлоўская, упаўнаважаная Старшыні Савета Міністраў па справах GovTech.

У рамках праграмы працуе таксама спецыяльная тэлефонная лінія +48 22 70-343-70, даступная з панядзелка па пятніцу 24 гадзіны ў суткі, на рускай і англійскай мовах. Беларусы могуць таксама задаваць пытанні па электроннай пошце:
paih24_by@paih.gov.pl

Кантакты

Працуе спецыяльная тэлефонная лінія:

  • Інфармацыя на рускай, англійскай і польскай мовах аб падтрымцы для беларускіх прадпрымальнікаў і іх сем'яў (што, дзе, як, калі)
  • Прызначэнне апекуна, які будзе падтрымліваць вас на працягу ўсяго працэсу пераезду

тел.: +48 22 334 99 77 (з 8.00 да 16.00, 5 дзён на тыдзень)
Email: pbh@paih.gov.pl

 

 

{"register":{"columns":[]}}