In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.

Стартап

 Маладыя стартапы, якія развіваюць перадавыя тэхналагічныя рашэнні альбо нестандартную бізнес-мадэль, знаходзяцца на раннім этапе развіцця, шукаюць венчурны капітал (venture capital) і камерцыйных партнёраў, могуць атрымаць неадкладную разавую фінансава-бытавую падтрымку для заснавальнікаў, супрацоўнікаў кампаніі і іх сем'яў у памеры 5 100 злотых, з якіх можна:

  • пакрыць выдаткі на пераезд у Польшчу,
  • арандаваць кватэру,
  • пакрыць іншыя выдаткі.

 

Акрамя таго, выбраныя стартапы атрымаюць падтрымку кансьерж-сервісу ў Польшчы, доступ да офісных памяшканняў, падтрымку ў адаптацыі, кансультацыі і юрыдычную дапамогу ў прыярытэтнай легалізацыі побыту і пачатку гаспадарчай дзейнасці, а таксама інтэграцыі з high-tech-супольнасцю ў Польшчы.

Плануецца падтрымаць 20 кампаній, у выпадку вялікай зацікаўленасці іх колькасць можа павялічыцца.

Пазней, ужо на тэрыторыі Польшчы, стартапы змогуць атрымаць падтрымку для праектаў, якія адпавядаюць запатрабаванням польскіх прамысловых партнёраў у рамках праграмы Poland Prize – агульнанацыянальнай праграмы Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва для замежных прадпрымальнікаў, набор для ўдзелу ў якой стартуе ўжо зімой. У рамках праграмы будуць даступны:

  • сродкі на лепшую адаптацыю + сродкі на развіццё і працэс пошуку партнёра: да 50 000 злотых;
  • акселерацыя сумесна з карпаратыўным альбо інвестыцыйным партнёрам: да 250 000 злотых.

Рыхтуецца таксама магчымасць даць стартапам з Беларусі доступ да памяшканняў для працы ў лепшых каворкінг-цэнтрах у Польшчы.

Стартапы з Беларусі змогуць хутка скарыстацца разнастайнай праграмай развіцця і грантаў, у т.л.:

  • Для новых кампаній у галіне камерцыйнага права – падтрымка ў рамках Рэгіянальных аператыўных праграм (ваяводскія гранты): да 4 000 000 злотых.
  • Падтрымка для праектаў па даследаванні і развіцці ў рамках грантаў Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця: ад 1 000 000 злотых і больш.
     

Далейшыя крокі

step1

Запоўніце анкету-заяўку

Каманда Startup Hub Poland (SHP) разгледзіць вашу заяўку ў прыярытэтным парадку і ацэніць, з якімі інвестыцыйнымі і бізнес-партнёрамі ў Польшчы ён можа вас скантактаваць. Група па разглядзе заявак стартапаў у рамках праграмы Poland. Business Harbour тэрмінова разгледзіць вашу заяўку і праз SHP паінфармуе вас аб прызначэнні вашаму стартапу разавай падтрымкі і/альбо выдачы ўдзельнікам вашага стартапа віз у паскораным парадку.

step2

Звяжыцеся з польскім консульствам і запоўніце візавую анкету. Пасля ўзгаднення даты візіту візавую анкету можна падаць непасрэдна ў консульстве альбо ў адным з візавых цэнтраў (сервісны збор складае 11 еўра) альбо даслаць па пошце. Калі вы падаеце дакументы не ў Беларусі, праверце, дзе знаходзіцца консульства Польшчы. Візавая анкета, пададзеная ў рамках праграммы Poland. Business Harbour, будзе разгледжана ў прыярытэтным парадку.


Спіс польскіх дыппрадстаўніцтваў

Спіс візавых цэнтраў

Узор візавай анкеты

Апісанне візавай працэдуры

Калі вы хочаце прыехаць з сям'ёй, адразу паведамце пра гэта консулу.

step3

Падрыхтуйце неабходныя дакументы. Калі вы плануеце з'ехаць разам з сям'ёй, такі ж камплект дакументаў неабходна падаць на жонку/мужа і дзяцей.
Пасля станоўчага разгляду дакументаў вы атрымаеце нацыянальную візу. З ёй вы зможаце пераехаць мяжу.

step4

Пасля атрымання візы накіруйцеся ў Польшчу. Пасля прыбыцця ў Польшчу каманда Startup Hub Poland дапаможа вам з фармальнасцямі (дазвол на працу, заснаванне кампаніі, легалізацыя доўгатэрміновага побыту). Фонд пастаянна збірае сродкі на разавую дапамогу для беларускіх стартапаў (5 100 злотых на каманду) і рыхтуе месца для працы ў лепшых каворкінг-цэнтрах.

На месцы вы пазнаёміцеся з інвестарамі VC, атрымаеце інфармацыю аб бліжэйшых мерапрыемствах і актуальных наборах у акселератары, а таксама юрыдычны і бізнес-менторынг.

Контакты

Працуе спецыяльная тэлефонная лінія:

  • Інфармацыя на рускай, англійскай і польскай мовах аб падтрымцы для беларускіх прадпрымальнікаў і іх сем'яў (што, дзе, як, калі) 
  • Прызначэнне апекуна, які будзе падтрымліваць вас на працягу ўсяго працэсу пераезду

тел.: +48 22 334 99 77 (з 8.00 да 16.00, 5 дзён на тыдзень)
Email:pbh@paih.gov.pl

 

 

{"register":{"columns":[]}}