Віза
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць атрымаць візу ў рамках праграмы „Poland.Business Harbour” падлягаюць спрошчанай візавай працэдуры.
Неабходныя дакументы:
-
заява на атрыманне нацыянальнай візы – запоўненая і падпісаная,
-
актуальны біяметрычны фотаздымак,
-
пашпарт, выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў, сапраўдны на працягу прынамсі трох месяцаў з даты запланаванага вяртання, у якім ёсць як мінімум дзве свабодныя старонкі, прадугледжаныя для віз,
-
медыцынская страхоўка на тэрмін дзеяння візы (мінімальная страхавая сума - 30 000 еўра),
-
Дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі:
-
калі Вы з’яўляецеся IT спецыялістам– рэкамендацыя з боку адной з партнёрскіх кампаній праграмы i дакумент, які пацвярджае тэхнічную адукацыю (IT) альбо прынамсі працоўную дзейнасць на працягу аднаго года ў IT-галіне,
-
калі Вы ствараеце стартап – дакумент, які пацвярджае ваш удзел у праграме Poland.Prize,
-
калі Вы кіруеце невялічкай, сярэдняй, буйнай кампаніяй – дакумент, які пацвярджае ваш удзел у праграме Польскага Агенцтва Інвестыцый і Гандлю.