Стартап
Маладыя стартапы, якія развіваюць перадавыя тэхналагічныя рашэнні альбо нестандартную бізнес-мадэль, знаходзяцца на раннім этапе развіцця, шукаюць венчурны капітал (venture capital) і камерцыйных партнёраў, могуць атрымаць неадкладную разавую фінансава-бытавую падтрымку для заснавальнікаў, супрацоўнікаў кампаніі і іх сем'яў у памеры 5 100 злотых, з якіх можна:
- пакрыць выдаткі на пераезд у Польшчу,
- арандаваць кватэру,
- пакрыць іншыя выдаткі.
Акрамя таго, выбраныя стартапы атрымаюць падтрымку кансьерж-сервісу ў Польшчы, доступ да офісных памяшканняў, падтрымку ў адаптацыі, кансультацыі і юрыдычную дапамогу ў прыярытэтнай легалізацыі побыту і пачатку гаспадарчай дзейнасці, а таксама інтэграцыі з high-tech-супольнасцю ў Польшчы.
Плануецца падтрымаць 20 кампаній, у выпадку вялікай зацікаўленасці іх колькасць можа павялічыцца.
Пазней, ужо на тэрыторыі Польшчы, стартапы змогуць атрымаць падтрымку для праектаў, якія адпавядаюць запатрабаванням польскіх прамысловых партнёраў у рамках праграмы Poland Prize – агульнанацыянальнай праграмы Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва для замежных прадпрымальнікаў, набор для ўдзелу ў якой стартуе ўжо зімой. У рамках праграмы будуць даступны:
- сродкі на лепшую адаптацыю + сродкі на развіццё і працэс пошуку партнёра: да 50 000 злотых;
- акселерацыя сумесна з карпаратыўным альбо інвестыцыйным партнёрам: да 250 000 злотых.
Рыхтуецца таксама магчымасць даць стартапам з Беларусі доступ да памяшканняў для працы ў лепшых каворкінг-цэнтрах у Польшчы.
Стартапы з Беларусі змогуць хутка скарыстацца разнастайнай праграмай развіцця і грантаў, у т.л.:
- Для новых кампаній у галіне камерцыйнага права – падтрымка ў рамках Рэгіянальных аператыўных праграм (ваяводскія гранты): да 4 000 000 злотых.
- Падтрымка для праектаў па даследаванні і развіцці ў рамках грантаў Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця: ад 1 000 000 злотых і больш.
Далейшыя крокі
Каманда Startup Hub Poland (SHP) разгледзіць вашу заяўку ў прыярытэтным парадку і ацэніць, з якімі інвестыцыйнымі і бізнес-партнёрамі ў Польшчы ён можа вас скантактаваць. Група па разглядзе заявак стартапаў у рамках праграмы Poland. Business Harbour тэрмінова разгледзіць вашу заяўку і праз SHP паінфармуе вас аб прызначэнні вашаму стартапу разавай падтрымкі і/альбо выдачы ўдзельнікам вашага стартапа віз у паскораным парадку.
Звяжыцеся з польскім консульствам і запоўніце візавую анкету. Пасля ўзгаднення даты візіту візавую анкету можна падаць непасрэдна ў консульстве альбо ў адным з візавых цэнтраў (сервісны збор складае 11 еўра) альбо даслаць па пошце. Калі вы падаеце дакументы не ў Беларусі, праверце, дзе знаходзіцца консульства Польшчы. Візавая анкета, пададзеная ў рамках праграммы Poland. Business Harbour, будзе разгледжана ў прыярытэтным парадку.
Спіс польскіх дыппрадстаўніцтваў
Калі вы хочаце прыехаць з сям'ёй, адразу паведамце пра гэта консулу.
Падрыхтуйце неабходныя дакументы. Калі вы плануеце з'ехаць разам з сям'ёй, такі ж камплект дакументаў неабходна падаць на жонку/мужа і дзяцей.
Пасля станоўчага разгляду дакументаў вы атрымаеце нацыянальную візу. З ёй вы зможаце пераехаць мяжу.
Пасля атрымання візы накіруйцеся ў Польшчу. Пасля прыбыцця ў Польшчу каманда Startup Hub Poland дапаможа вам з фармальнасцямі (дазвол на працу, заснаванне кампаніі, легалізацыя доўгатэрміновага побыту). Фонд пастаянна збірае сродкі на разавую дапамогу для беларускіх стартапаў (5 100 злотых на каманду) і рыхтуе месца для працы ў лепшых каворкінг-цэнтрах.
На месцы вы пазнаёміцеся з інвестарамі VC, атрымаеце інфармацыю аб бліжэйшых мерапрыемствах і актуальных наборах у акселератары, а таксама юрыдычны і бізнес-менторынг.
Контакты
Працуе спецыяльная тэлефонная лінія:
- Інфармацыя на рускай, англійскай і польскай мовах аб падтрымцы для беларускіх прадпрымальнікаў і іх сем'яў (што, дзе, як, калі)
- Прызначэнне апекуна, які будзе падтрымліваць вас на працягу ўсяго працэсу пераезду
тел.: +48 22 334 99 77 (з 8.00 да 16.00, 5 дзён на тыдзень)
Email:pbh@paih.gov.pl