Навіны
-
24.12.2019Божае Нараджэнне 2019Святочныя пажаданні нашым партнёрам, кліентам і супрацоўнікам. Інфармацыя пра графік работы пасольства ў святочныя дні.
-
23.12.2019Заявление Института национальной памятиЗаявление Института национальной памяти в связи с высказываниями Президента Российской Федерации о Второй мировой войне и ее причинах.
-
11.12.2019XI Форум польскіх інвестараў у БеларусіПольскія і беларускія бізнесмены ў сераду, 11 снежня, у Мінску падчас XI Форуму польскіх інвестараў у Беларусі гаварылі аб росце зацікаўленасці супрацоўніцтвам, высокім узроўні інвестыцый і павелічэнні ганлёвага абароту, які ў гэтым годзе, па падліках, перавысіў 3 млрд долараў ЗША.
-
04.12.2019Падвядзенне вынікаў рэалізацыі праграмы “Польская дапамога” ў БеларусіКанферэнцыя “Польскае супрацоўніцтва з мэтай развіцця для Беларусі ў 2019 г.” адбылася ў сераду, 4 снежня, у Мінску. Яе мэтай была прэзентацыя вынікаў работы, якая праводзіцца ў фармаце двухбаковых праектаў у Беларусі, абмен вопытам і папулярызацыя праграмы “Польская дапамога”.
-
02.12.201920-годдзе Польскай школы ў МінскуУ суботу, 30 лістапада 2019 г, у зале Дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву адбылося ўрачыстае прысвячэнне ў вучні групы сёлетніх першакласнікаў Польскай школы пры Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемства адначасова стала нагодай для святкавання 20-годдзя стварэння школы.
-
11.11.2019Канцэрт і прыём з нагоды Дня НезалежнасціЗ нагоды нацыянальнага свята Дня Незалежнасці ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў панядзелак, 11 лістапада, адбыўся канцэрт, у рамках якога беларускі аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора Монікі Валінскай выканаў „Байку” Станіслава Манюшкі і напісаную спецыяльна да свята Неманаўскую сюіту.
-
10.10.2019Вольга Такарчук – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратурыВольга Такарчук – польская пісьменніца і актывістка – узнагароджана Нобелеўскай прэміяй па літаратуры „за ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам прадстаўляе перасячэнне межаў як форму жыцця ”.
-
01.09.201980-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны80 гадоў таму нападзеннем Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Раніцай 1 верасня 1939 г. войскі вермахта перайшлі польска-нямецкую мяжу. Польская армія аказвала ўзброенае супраціўленне, чакаючы рэакцыі саюзнікаў. 3 верасня 1939 г. Францыя і Вялікабрытанія аб’явілі вайну Германіі, але не распачалі рэальных ваенных дзеянняў. Трагічны лёс Польшчы быў канчаткова вырашаны 17 верасня 1939 г., калі з Усходу наступленне на Польшу распачаў Савецкі Саюз. Нападзенне Германіі і Савецкага Саюза стала наступствам падпісання дзвюма таталітарнымі дзяржавамі пакта Молатава-Рыбентропа, сакрэтны пратакол да якога ў выніку падзяліў Цэнтральную Еўропу на г.зв. сферы ўплыву.
-
„Салідарныя з Беларуссю” – стыпендыі НААА для студэнтаў, вучоных і настаўнікаўНацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену сумесна з Канферэнцыяй рэктараў польскіх ВНУ па даручэнні Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі рэалізуе тры ініцыятывы па падтрымцы беларусаў: „Салідарныя са студэнтамі”, „ Салідарныя з вучонымі” і „ Салідарныя з настаўнікамі”.
-
Праграма імя Кастуся КаліноўскагаУ сувязі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і прагназаваным павелічэннем колькасці рэпрэсаваных асоб, якія згодна са статутам з’яўляюцца адрасатамі Стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, дырэктар праграмы па ўзгадненні з дзяржаўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі прыняў рашэнне аб правядзенні дадатковага набору.